Найти в Дзене
Каліласка!
Каліласка - беларуская дабрачынная барахолка, якая арганізуе перапродаж рэчаў, што раней знаходзіліся ў карыстанні, ды напраўляе атрыманыя кошты на дапамогу людзям з цяжкай жыццёвай сітуацыяй. Апошні чалавек, якому дапамагла арганізацыя - Віктар, пра яго можна прачытаць у інстаграме @kalilaska. Хачу распавясці пра свой маленькі вопыт наведвання гэтай барахолкі. Упершыню я трапіла на Kalilaska ў гэтую нядзелю (гэта ж быў мой першы вопыт наведвання барахолак). Уразілі прыгожае афармленне прасторы, у якім праводзілася барахолка, ветлівыя супрацоўнікі, хуткае абслугоўванне ды вялікі выбар тавараў...
2 года назад
Праца беларуская.
Беларусы – працавіты народ. І з гэтым вельм цяжка спрачацца. Усю гісторыю побач з нашым народам ішла неабходнасць цяжка працаваць, каб выжыць ды пакінуць за сабой след у гісторыі: сваіх дзяцей, свае думкі, свае дасягненні. Гэта лёгка пабачыць у фальклоры: казках прыказках, прымаўках. «Якая справа такая й слава», - казалі нашыя продкі, каб не забываць, што ў любой працы ёсць свой плён, і не заўсёды гэты плён салодкі. На нагоду Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі хочацца аднавіць у памяці людзей, цяжкая праца якіх прывяла да таго, што зараз беларусы – народ з сваёй краінай і ўласнай дзяржаўнасцю, якіх ведаюць ва ўсім свеце...
2 года назад