Каліласка!
Каліласка - беларуская дабрачынная барахолка, якая арганізуе перапродаж рэчаў, што раней знаходзіліся ў карыстанні, ды напраўляе атрыманыя кошты на дапамогу людзям з цяжкай жыццёвай сітуацыяй. Апошні чалавек, якому дапамагла арганізацыя - Віктар, пра яго можна прачытаць у інстаграме @kalilaska. Хачу распавясці пра свой маленькі вопыт наведвання гэтай барахолкі. Упершыню я трапіла на Kalilaska ў гэтую нядзелю (гэта ж быў мой першы вопыт наведвання барахолак). Уразілі прыгожае афармленне прасторы, у якім праводзілася барахолка, ветлівыя супрацоўнікі, хуткае абслугоўванне ды вялікі выбар тавараў...