Найти в Дзене
А ці ведалі вы, што ў старым Менску існавала загадкавае месца, куды не маглі трапіць звычайныя людзі і будынак якога захаваўся па сёння? 200 год таму тут адбываліся дзіўныя рытуалы дзе ўдзельнікі называлі адзін аднаго "братамі". Гэты будынак стаіць у Мінску па адрасе Музычны завулак, 5. Але больш вядомы ён як “Дом масонаў”. Менавіта тут у пачатку XIX стагоддзя збіраліся "вольныя муляры" – прадстаўнікі адной з самых закрытых структур таго часу. Унутры дома дзейнічалі дзве ложы – "Паўночны факел" і "Гара Табор", у якія ўваходзілі суддзі, чыноўнікі, выкладчыкі гімназій, літаратары і прадстаўнікі гарадской эліты. Першая аб’ядноўвала масонаў пачатковых ступеняў і лічылася адной з найбуйнейшых беларускіх ложаў – праз яе прайшло не менш за 215 чалавек. "Гара Табор", наадварот, была ўжо закрытым колам для "братоў" вышэйшага пасвячэння, куды ўваходзіла каля 30 абраных. Кіраваў мінскімі "вольнымі мулярамі" юрыст і літаратар Ян Ходзька. Пазней яго змяніў Дамінік Манюшка – дзядзька знакамітага кампазітара Станіслава Манюшкі. Жыццё ўнутры братэрства было цалкам падпарадкавана рытуалу. Кандыдат праходзіў праз розныя выпрабаванні, у тым ліку і праз "сімвалічную смерць" – будучага масона клалі ў труну перад яго "духоўным адраджэннем" у ложы. Менскія "вольныя муляры" карысталіся ўласнай сістэмай шыфраў і тайных знакаў, зразумелых толькі пасвячоным. Адным з найбольш вядомых масонскіх знакаў былі тры кропкі, размешчаныя трохвугольнікам, якімі пазначаліся тэксты і запісы, звязаныя з ложай. Нават летазлічэнне ва ўдзельнікаў ордэна было ўласным – масоны выкарыстоўвалі сістэму, у якой да звычайнага календара дадаваліся 4000 гадоў ад стварэння свету. Таму звыклы 1820 год у іх дакументах мог ператварацца ў 5820-ы. Падчас сустрэч пасвячоныя выкарыстоўвалі тайныя жэсты і спецыяльныя словы-паролі кшталту кабалістычных "Боаз", "Яхін" і "Шыбалет", адмяжоўваючы свет масонаў ад звычайнага. Аднак для "вольных муляроў" рытуалы былі не проста прыгожымі цырымоніямі, а часткай складанага эзатэрычнага вучэння. Яны верылі, што праз сістэму таемных ведаў, сімвалаў і пасвячэнняў чалавек здольны прайсці ўнутранае ператварэнне і наблізіцца да стану "дасканалага чалавека". Сам будынак у Музычным завулку быў літаральна прасякнуты масонскай сімволікай і атмасферай таямніцы. Калі паглядзець на план дома зверху, ён мае форму сіметрычнага лацінскага крыжа, які ўнутры лож трактаваўся як знак духоўнага цэнтра і "чатырох бакоў свету". Да рэстаўрацыі XX стагоддзя ў доме існавалі так званыя "глухія вокны" – звонку яны выглядалі звычайнымі, аднак за шклом знаходзілася цагляная сцяна. Дзякуючы гэтаму масоны маглі праводзіць свае рытуалы, не асцерагаючыся чужых позіркаў. Пад будынкам існавалі падземныя хады, якія маглі выкарыстоўвацца для таемнага перамяшчэння. У 1822 годзе ў Расійскай імперыі, пад прыгнётам якой тады знаходзіліся беларускія землі, масонскія ложы был забароненыя. Таемнае жыццё дома ў Музычным завулку абарвалася – спыніліся сходы, пагаслі свечкі, больш не гучалі паролі і ўдары рытуальнага малатка. Але ў 1990-я, калі будынак перадалі музею, то па расповядам, вечарамі сталі чуць ціхі мужчынскі смех і звон манет, што рассыпаліся, нібы ў рытуале "скідання металу", падчас якога будучы масон пакідаў каштоўнасці перад уваходам у ложу.
2 дня назад
В эти дни человечество вспоминает самую страшную войну в своей истории. Войну с фашизмом, который не оставлял шанса на будущее целым народам, планируя уничтожить: около 50% чехов, 75% беларусов, до 80% поляков, по 70% украинцев и русских и полностью евреев. Та война унесла около 55 миллионов жизней. Поэтому в Европе 8 мая — день памяти и скорби. Когда вспоминают погибших, повторяя —«никогда больше». У беларусов это отношение во многом схоже и выражается в народной формуле: «абы не было вайны». Но, к сожалению, сегодня всё иначе… Чтобы понять, почему урок не пошёл впрок, вернёмся к истории. Сразу после войны 9 мая не было праздником. Уже в 1947 году этот день сделали рабочим, т.к. слишком свежа и глубока была рана, и крайне высока цена Победы. Всё изменилось лишь в 1965 году, при Брежневе. Государству нужен был общий эпос и цемент для единства. Парады на 9 мая восстановили, вернули выходной, а вокруг даты выстроили целую идеологию. Великая Победа превратилась в инструмент политики. С распадом СССР, при Ельцине этот день по-прежнему широко отмечался, но уже не отличался прежним милитаризмом и идеологизированностью. Похожим подход был и в странах СНГ. Однако с приходом Владимира Путина постепенно всё стало меняться. Вместо памяти о миллионах погибших, людям предложили знакомую картинку: парады, марши, салюты, фронтовые 100 грамм и шашлыки. Войну сделали притягательной. Поэтому неудивительно, что скоро в обществе появились лозунги: «На Берлин!», «Можем повторить» и всё то, что сегодня называют «победобесием». Вновь зазвучала речь о возвращении территорий. И желание перекроить мир. Но мёртвые не виноваты в том, что их используют в политических целях и информационных войнах. Они не могут встать из могил и защитить себя. Долгое время этот культ войны воспринимался как сугубо внутрироссийское дело. Мировые лидеры по-прежнему приезжали в Москву на парад, отдавая дань уважения. Но пришёл февраль 2022 года. И рядом, в соседней Украине, зазвучали сирены. Пятый год там горят города, и гибнут люди. Страшно осознавать: войну действительно «повторили», и она длится уже дольше, чем Великая Отечественная. Оказалось, как в книге Шварца «Убить дракона»: победивший чудовище, сам им стал.
6 дней назад
А вы знали, что за содержание кота без регистрации можно получить штраф? В Беларуси официальной регистрации подлежат не только собаки, но и кошки. Закон один для всех, и для минского офис-менеджера с породистым мейн-куном, и для бабушки в глубинке с деревенским Васькой. Согласно постановлению Совета Министров №834, хозяин обязан зарегистрировать питомца в течение трёх дней с момента его появления. Для этого нужно прийти в администрацию по месту жительства с паспортом, ветеринарными документами и получить на питомца удостоверение с жетоном. Даже если коты гуляют сами по себе — формально их нужно зарегистрировать. Чиновники объясняют это тем, что так проще вести учёт животных и искать владельцев в случае пропажи. Однако возникает вопрос: как это должно работать в беларуских деревнях, где многие жители об этих правилах не слышали, а кошки приходят и уходят сами? На этом фоне абсурдно выглядят и штрафы. За отсутствие регистрации животного наказание от 1 до 15 базовых величин (до 675 рублей). А если нарушение, по мнению властей, повлекло вред — уже до 30 базовых. Так что если раньше государство старалось контролировать человека, то теперь очередь дошла и до котов. Из позитива — налог на кошек, в отличие от собак, пока ещё не ввели.
1 неделю назад
В последнее время заметен массовый приезд россиян в страну, и не только на «майские». Добавим сюда переезд “на долго” и скупку жилья с разгоном цен. При том что далеко не все осознают: они приехали пусть в близкое, но отдельное государство. Когда беларусы делают аккуратные, но справедливые замечания, в ответ часто звучит обида. Мол, беларусы «идут по пути украинцев», «выёживаются» и вообще «мыши братья». Поводом для очередной волны недовольства стал даже официальный аккаунт пограничной службы Беларуси в Threads, который всего лишь напомнил гостям, что страна называется Беларусь, а не «Белоруссия». Понятно, что не каждому нравится, когда его поправляют. Но проблема в том, что россияне сознательно или подсознательно продолжают воспринимать беларусов как один с ними народ. В лучшем случае как «младшего брата». И искренне удивляются: почему нельзя платить российскими рублями, «какая разница, какой язык, главное, чтобы по-русски», и когда же мы «наконец объединимся». Не будем обобщать: так думают не все, но у значительной части эти нарративы присутствуют. Попробуем тезисно ответить на их частый вопрос: «а в чём между нами собственно разница?» 1. Беларусь / Белоруссия Для беларусов это не мелочь. Беларусь — официальное название страны, а «Белоруссия» — это название советской республики, которой не существует 35 лет, как и Молдавии или Туркмении. Игнорирование этого факта, сознательное или по привычке, воспринимается как неуважение и нежелание признавать субъектность. 2. Российская история ≠ беларуская Например, «Отечественная война». В российской истории их две: 1812 года и Великая Отечественная. У беларусов — одна, Великая Отечественная. Причина простая: в 1812 году для значительной части беларусов Российская империя не была «отечеством». Более того, при входе Наполеона в Минск его встречали как освободителя, с торжествами и фейерверками, поскольку он обещал восстановление ВКЛ, то есть беларускай государственности. Многие беларусы, особенно шляхта и горожане, тогда были на его стороне. 3. Беларуская мова Да, сегодня она не используется повсеместно. Часто это мова наших бабушек, к которой относятся как к «музейной ценности», но ценности живой и важной. Это не делает её менее значимой. Любое пренебрежение к ней воспринимается как неуважение к народу. 4. Культура поведения От банального «паркуюсь где хочу» до игнорирования местных правил и норм, включая соблюдение базовых привычек вроде сортировки и уборки мусора. Это может казаться мелочами, но именно из них складывается отношение. Зачастую, возникает ощущение, что приезжие люди ведут себя так, будто ничего менять не обязаны. Беларусь для многих россиян до сих пор не воспринимается как отдельная страна, а скорее как территория, куда можно приехать «как к себе домой». Для нормального взаимодействия важно принять простую вещь: Беларусь — это не продолжение России. Не её регион и не «версия полегче». Это отдельная страна со своей историей, культурой и образом жизни, который стоит принимать.
1 неделю назад
Усе ведаюць пра сталічныя рэкі: Няміга схаваная ў калектары, а горад стаіць на Свіслачы, якая перасякае Менск. Здаецца, што яна выглядае не такой велічнай у параўнанні з Дняпром у Кіеве, Віліяй у Вільні ці Віслай у Варшаве. Але для сталіцы рака, гэта не толькі вада ці месца адпачынку. Гэта яшчэ і пласт гісторыі, напоўнены цікавымі паданнямі і легендамі. Што да таямніц, то Свіслач даўно выйшла за межы звычайнай ракі. З ёй звязаны шматлікія легенды і гісторыі, якія надаюць ёй асаблівую, таямнічую ролю. Мы сабралі для вас некалькі такіх гісторый… Волат і цмок А ці чулі вы, чаму наш горад пачаў звацца Менскам? У незапамятныя часы тут, паводле паданняў, жыў волат і чарадзей Менеск. На беразе ракі, у раёне сучаснай Старажоўкі, ён пабудаваў вялікі млын. Але малоў у ім не зерне, а камяні. Па начах Менеск ездзіў на сваім млыне па наваколлі і збіраў дужых хлопцаў у сваю дружыну. Дружына расла, і з часам на берагах Свіслачы ўзнікла паселішча, якое назвалі Менскам у памяць пра волата і чарадзея. Прыкладна ў тыя ж сівыя часы непадалёк ад Свіслачы жыў цмок, які трымаў навакольныя мясціны ў страху. Паводле падання, яго логава было на Змяёвай гары, у раёне сучаснай Юбілейнай плошчы. Аднойчы пачвара паклала вока на нявесту мясцовага волата, верагодна таго самага Менеска. Ён вырашыў уступіць у бой, каб абараніць каханую. Супернікі сышліся на беразе Свіслачы. У жорсткай бітве волат адолеў пачвару, але і сам быў смяротна паранены. Цела героя ў хрустальнай труне апусцілі на дно ракі, побач з месцам, дзе патануў цмок. Казалі, што яшчэ доўгі час, калі вада ў Свіслачы спадала, над яе паверхняй праступалі велізарныя косткі забітай пачвары. Русалкі Свіслачы Ужо ў XVI стагоддзі ў Менску з’явілася змрочная гісторыя, звязаная са Свіслаччу. На скрыжаванні Падгорнай і Францысканскай, дзе сёння праходзяць вуліцы Леніна і Карла Маркса, жыла прыгожая паненка. У яе закахаўся малады, але бедны шляхціч. Ён доўга дамагаўся яе рукі, аднак дзяўчына выбрала старога і непрывабнага, але заможнага чалавека. Пакрыўджаны шляхціч не змог змірыцца з гэтым і ўтапіў сваю каханую ў Свіслачы. Пасля смерці яна не знайшла спакою і, паводле паданняў, ператварылася ў русалку. З таго часу яе бачаць каля ракі. Яна заваблівае мужчын і цягне іх на дно, помсцячы за сваю гібель. Так што будзьце абачлівымі. Чатыры зданні над ракой Ёсць у Свіслачы і другая змрочная гісторыя з трагічным каханнем. У ХІХ стагоддзі на вуліцы Гандлёвай, там, дзе цяпер знаходзіцца Духоўна-адукацыйны цэнтр на Зыбіцкай, калісьці жыў заможны чалавек з трыма дачкамі. Каб даць ім добрую адукацыю, бацька наняў маладога гувернёра. Але як толькі той з’явіўся ў доме, усе тры сястры закахаліся ў яго. Сам жа ён выбраў малодшую, з якой вырашыў ўцячы. Даведаўшыся пра гэта, старэйшыя сёстры схапілі дзяўчыну і замкнулі ў склепе, чакаючы вяртання бацькі. Аднак у той вясновы дзень Свіслач выйшла з берагоў і затапіла падзямелле, ад чаго палонніца захлынулася. Калі каханы даведаўся пра здарэнне, то ў гневе забіў сясцёр, а пасля і сам пакончыў з жыццём. Пасля гэтага кожную вясну падчас разліву Свіслачы тут пачалі бачыць адразу чатыры прывідныя постаці – трох сясцёр і гувернёра. Праклятая рака Пры гэтым Свіслач выходзіла з берагоў не проста так – разгул стыхіі быў звязаны з даўнім праклёнам. У 1742 годзе ў Менску адбыўся канфлікт унутры жыдоўскай абшчыны, у выніку якога з горада быў выгнаны знакаміты талмудыст Ар’е-Лейб бен Ашер Гінцбург. Праязджаючы па мосце праз Свіслач, ён спыніўся і пракрычаў праклён. Неўзабаве на Менск абрынулася страшнае навадненне. З таго часу разгул ракі стаў паўтарацца амаль кожны год, і казалі, што пры кожным разліве яна павінна забіраць чалавечыя ахвяры, каб супакоіцца. Ад вясновых паводкаў Менск спрабавалі ратаваць рознымі спосабамі на працягу стагоддзяў, аднак канчаткова справіцца з імі ўдалося толькі ў сярэдзіне ХХ стагоддзя.
1 неделю назад
Если нравится — подпишитесь
Так вы не пропустите новые публикации этого канала