Найти в Дзене
3 месяца назад

17 сакавіка свет адзначае Дзень святога Патрыка, нябеснага заступніка Ірландыі

Але ці ведалі вы, што і ў Гародні ў XIV стагоддзі быў свой князь з такім імем, які таксама адыграў важную ролю ў лёсе горада? Гэта быў 1363 год, калі крыжакі Тэўтонскага ордэна распачалі два паходы на Літву, адзін з якіх быў накіраваны прама на Гародню. У складзе варожых войскаў былі не толькі рыцары ордэна, але і іх саюзнікі – англійскія і шатландскія рыцары. Гораду пагражала смяротная небяспека, а шанцаў вытрымаць аблогу або адбіць атаку ў князя Патрыка і яго дружыны было катастрафічна мала. ...

3 месяца назад

😉 У TikTok раскрылі адзін з сакрэтаў найноўшай гісторыі Гродна

Кожны бачыў на набярэжнай Нёмана дзіўнаватую канструкцыю - бетонную сцяну з трох аб'ёмаў, якую перыядычна падфарбоўваюць у колеры той фарбы, якая акурат засталася на складзе ў ЖКГ. Старэйшыя гродзенцы нават памятаюць, што наверсе гэтай сценкі нейкі час ляжалі металічныя якары, але іх пастаянна скідвалі хуліганы, таму ў выніку іх перацягнулі пару метраў далей, трошкі бліжэй ракі. Але што гэта за сцяна, навошта яна там і адкуль узялася? Яе гісторыю расказалі каментатары ў TikTok. Аўтарка відэа акурат цікавілася, чаму ў гэтай сцяны такі непрывабны выгляд...

4 месяца назад

12 сакавіка 1986 года, 40 гадоў таму, у Гродне быў створаны гісторыка-культурны клуб "Паходня", які стаў адным з сімвалаў перабудовы ў

горадзе. Першае пасяджэнне, скліканае Міколам Тарандам, адбылося ў гарадскім Доме культуры і сабрала 19 чалавек. Спачатку клуб называўся "Клуб аматараў гісторыі і культуры роднага краю". Неўзабаве суполка аб'яднала шырокае кола людзей: ад навукоўцаў і літаратараў да студэнтаў і школьнікаў, у тым ліку членаў камсамола і КПСС. У траўні 1986 года Міхасю Ткачову прапанавалі стаць прэзідэнтам клуба, але ён спачатку адмовіўся. Аднак ужо ў чэрвені пагадзіўся ўзначаліць "Паходню", каб сваім аўтарытэтам абараніць яе ад нападак улад...

4 месяца назад

10 сакавіка 1942 года нарадзіўся Міхась Ткачоў, выбітны беларускі гісторык, археолаг і актыўны абаронца архітэктурнай спадчыны Гродна

Ён быў вядомы тым, што стварыў канцэпцыю пра магчымае пахаванне легендарнага Давыда Гарадзенскага, унёсшы тым самым свой ўклад у мясцовыя гістарычныя паданні і даследаванні. Міхась Ткачоў быў асобай, якая здолела распавядаць пра гісторыю Беларусі нават кіраўнікам Літвы і Польшчы. Менавіта ён праводзіў памятную экскурсію па Навагрудку для знакамітых Уладзіміра Высоцкага і Марыны Уладзі. Сваю прафесійную дзейнасць Міхась Ткачоў звязваў і з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы, дзе выкладаў і выхоўваў новыя пакаленні гісторыкаў...

4 месяца назад

Яшчэ 30 гадоў таму на старонках газеты “Гродзенскай праўды” можна было ўбачыць фотаздымак Васіля Быкава і Аляксандра Салжаніцына

Зараз, напэўна, рэдактар газеты не наважыцца апублікаваць падобнае. Гэта фота было зроблена ў 1967 годзе падчас чацвёртага з’езду пісьменнікаў СССР. Быкава з Салжаніцыным сфатаграфаваў пісьменнік Алесь Адамовіч у нумары гатэля “Масква” дзе размясцілі Быкава. Цікава, што падчас таго з’езда Салжаніцын звярнуўся з заклікам скасаваць цэнзуру. З усяго складу беларускай дэлегацыі свае подпісы пад зваротам паставілі толькі Адамовіч і Быкаў. «Назаўтра раніцой Адамовіч быў ужо ў мяне, я падрыхтаваў фотаапарат, купілі штось выпіць...

Если нравится — подпишитесь
Так вы не пропустите новые публикации этого канала
Покупайте СтеллыИ дарите их за контент