Кухня Ягелонаў. У сталіцы паньства крыжацкага.
Адзін з самых буйных замкаў Еўропы - Мальбарк, апынуўся ў складзе Польшчы толькі ў 1457 г.
Горад як у архітэктурным плане, так і ў кулінарным адрозніваўся ад польскіх ці літоўскіх гарадоў. Напрыклад, кухня ў замку дзялілася на кухні: слуг, рыцараў і вялікіх магістраў.
Кухня вялікіх магістраў адрознівалася раскошу ва ўсёй Еўропе як мінімум. Нават каралі не маглі пахваліцца такім харчаваннем, як у вялікіх магістраў.
Марская рыба, крэветкі, ракі, грабеньчыкі і г.д. тыповыя прадукты. На той час гэта было вельмі дорага...