Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna 11:27

На мінулым тыдні мы ўзгадвалі будынак занёманскай сінагогі

В ответ на пост На мінулым тыдні мы ўзгадвалі будынак занёманскай сінагогі. Самы час паглядзець фотаздымкі храма Галоўная драўляная сінагога занёманскага форштадта ўражвала не толькі памерамі, але і аздабленнем. Яна была 28,5 метра ў даўжыню, 19 метраў у шырыню і 12,5 метра ў вышыню. На першым паверсе і ў галерэі былі асобныя памяшканні для жанчын, а сцены ўпрыгожвалі біблейскія вершы і малітвы. На фасадзе былі характэрныя кутнія нішы — такая дэталь часта сустракалася ў сінагогах сярэдзіны XVIII стагоддзя. У міжваенны перыяд прафесар Оскар Сасноўскі і гісторык мастацтва Шымон Зайчык ініцыявалі дакументацыю ўсіх драўляных сінагог Польшчы. У 1928 годзе яны сфатаграфавалі і гродзенскую сінагогу, зрабіўшы чарцяжы і копіі аздабленняў. На жаль, значная частка іх працы была страчана падчас Другой сусветнай вайны. Але дзякуючы тым здымкам і чарцяжам мы можам уявіць сабе, якой яна была. Сама сінагога не захавалася і была знішчаная падчас Другой сусветнай вайны. 📸 Калі вас цікавіць гісторыя

В ответ на пост

На мінулым тыдні мы ўзгадвалі будынак занёманскай сінагогі. Самы час паглядзець фотаздымкі храма

Галоўная драўляная сінагога занёманскага форштадта ўражвала не толькі памерамі, але і аздабленнем. Яна была 28,5 метра ў даўжыню, 19 метраў у шырыню і 12,5 метра ў вышыню. На першым паверсе і ў галерэі былі асобныя памяшканні для жанчын, а сцены ўпрыгожвалі біблейскія вершы і малітвы. На фасадзе былі характэрныя кутнія нішы — такая дэталь часта сустракалася ў сінагогах сярэдзіны XVIII стагоддзя.

У міжваенны перыяд прафесар Оскар Сасноўскі і гісторык мастацтва Шымон Зайчык ініцыявалі дакументацыю ўсіх драўляных сінагог Польшчы. У 1928 годзе яны сфатаграфавалі і гродзенскую сінагогу, зрабіўшы чарцяжы і копіі аздабленняў.

На жаль, значная частка іх працы была страчана падчас Другой сусветнай вайны. Але дзякуючы тым здымкам і чарцяжам мы можам уявіць сабе, якой яна была. Сама сінагога не захавалася і была знішчаная падчас Другой сусветнай вайны.

📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram

🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube

☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127

-2
-3
-4
-5
-6
-7
-8
-9