📸 Вось такі цікавы фотаздымак нам трапіўся ў інтэрнэце. Ён быў зроблены ў міжваенныя гады ў раёне паміж Старым мостам і сучасным гарадскім пляжам на Нёмане. На здымку — група школьнікаў-падлеткаў, якія, верагодна, займаюцца фізкультурай. 🏛 Але самае цікавае на фота — фон. На ім бачны Стары мост і яго апоры, а таксама, на супрацьлеглым беразе Нёмана — абрысы страчанага драўлянага храма (старой сінагогі), якая знаходзілася на сучаснай вуліцы Дарвіна, недалёка ад сённяшняй агляднай пляцоўкі. Гэтая сінагога згарэла падчас Другой сусветнай вайны. Менавіта дзякуючы людзям на здымку лягчэй уявіць маштаб гэтай пабудовы. 💬 Калі хочаце даведацца больш пра гэты страчаны храм і яго гісторыю — пакідайце свае рэакцыі пад пастом! 📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram 🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube ☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127