Найти тему
"Сымон Будны" У. Мазго (из книги Адвеччныя Скарбы Радзимы У. Мазго)
Чым горад Нясвіж Спакон веку вядомы? Тут жыў Сымон Будны - Друкар і вучоны Ён шчыра змагаўся За мір і за роўнасць i, выдаўшы кнігу, Набыў бессмяротнасць. Раскажа ў Нясвіжы Пра Буднага помнік. Мінулае трэба Нам ведаць і помніць.
1 год назад
Быу тут Статут (из книги Адвеччныя Скарбы Радзимы У. Мазго) Калісьці Беларусь уваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта так называлася тагачасная наша дзяржава. Асновай яе з'яўлялася Беларускае Панямонне з цэнтрам у горадзе Новагародку (Навагрудку), які стаў першай сталіцай ВКЛ. Усе дзяржаўныя дакументы, летапісы, мастацкія творы пісаліся тут на старабеларускай мове. Як сведчыць гісторыя Беларусі, у перыяд свайго росквіту Вялікае Княства Літоўскае распасціралася ад Балтыкі да Чорнага мора і ад межаў Польшчы і Венгрыі да Падмаскоўя. Галоўнай крыніцай права ў Беларусі з 1589 па 1840 год быўтрэці Статут Вялікага Княства Літоўскага. Дагэтуль жа існавалі Статуты 1529 і 1566 гадоў. Вялікі ўнёсак ураспрацоўкуі выданне Статута 1588 года зрабіў наш суайчыннік князь Леў Сапега. А надрукаваны быў гэты збор законаў на старабеларускай мове, удрукарні братоў Мамонічаў у Вільні. Складаецца Статут Вялікага Княства Літоўскага з 14 раздзелаў і 487 артыкулаў. Тут вызначаюцца правы і абавязкі ўсіх тагачасных жыхароў краіны, якімі з'яўляліся і нашы продкі. Дакумент забараняў іншаземцам набывацьу дзяржаве землі і маёнткі, а таксама займаць важныя пасады. Ен абвяшчаў самастойнасць Вялікага Княства і недатыкальнасць яго межаў. Належная ўвага ў ім надавалася ахове лясоў і лугоў, абавязковаму ўжыванню ў пісьмовых крыніцах беларускай, а не іншай мовы. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года аказаў значны ўплыў на гістарычныя, культурныя і юрыдычныя традыцыі многіх краін Еўропы. Нядаўна ў Беларусь вярнуўся адзін з асобнікаў арыгінальнага выдання Статута, які з'яўляецца нашай нацыянальнай спадчынай. sites.google.com/...%b0
1 год назад