Путешествие в глубинку на Копыльщине: знакомимся с жителями деревни Ракини
Вёска Ракіні раскінулася на самым поўдні Капыльшчыны на мяжы з Салігорскім раёнам. Як і ў кожным куточку нашага роднага краю, тут жывуць простыя працавітыя людзі, а ў цёплую пару года вуліцы абуджаюцца дачнікамі. Вёска ўражвае сваёй акуратнасцю, дагледжанасцю, парадкам на сядзібах. Даведка Дакладных звестак пра назву вёскі Ракіні ў адкрытых крыніцах не вельмі багата, аднак можна выказаць некаторыя меркаванні. Хутчэй за ўсё яна сапраўды звязана з ракітай (гатункам вярбы) – гэта куст або дрэва з гнуткімі галінамі, часта сустракаецца каля вады...