Археалагічныя даследаванні ў мястэчку Ізабелін
19 снежня 2025 г. У цэнтры гістарычнага мястэчка Ізабелін у Ваўкавыскім раёне адбываюцца археалагічныя даследаванні. Зараз праходзіць рэстаўрацыя помніка архітэктуры XVIII ст. – барочнай сінагогі, якая размешчана ў самым цэнтры мястэчка. У перспектыве ў будынку сінагогі плануецца стварэнне музейнай экспазіцыі. У сувязі з рэстаўрацыйнымі працамі патрабуецца археалагічны нагляд за землянымі працамі на аб’екце, які ажыццяўляе вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч...