“Душыў, пакуль не страчу прытомнасць” – былая палітзняволеная распавяла пра катаванні КДБ
Алеся Буневіч называе сябе актывісткай з часоў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе. У 2011 годзе яна сустрэла свайго будучага мужа Алега Мяцеліцу з Бялыніч, які вымушаны быў пакінуць Беларусь і доўгі час жыў у Літве. У 2020 годзе пара была ў Беларусі і ўдзельнічала ў пратэстах. Пазней, у 2021-м Мяцеліца зноў пакінуў краіну. Алеся Буневіч жыла разам з ім у Вільні, дзе распачала свой бізнэс – краму вырабаў з нацыянальнай сімволікай «А2.print». У красавіку 2022 года Алеся Буневіч вярнулася ў Беларусь...