Восеньскія святы
Дажынкі— гэта свята, якое, нягледзячы на сваю сучаснасць, каранямі сыходзіць у далёкае мінулае. Людзі здаўна цешыліся канцу чарговага сезону, бо, калі ўраджай быў багатым, ім нескладана будзе перажыць зіму. І наадварот: калі хлеб не ўрадзіўся — заставалася спадзявацца на тое, што яго запасаў хопіць да наступлення цяпла. Апошні сноп, складзены са зрэзаных усімі жняцамі каласоў, перавіты кветкамі або адзеты ў жаночую сукенку, урачыста прывозілі ў сяло або пакідалі ў полі да наступнага жніва...