Найти в Дзене
17 сакавіка свет адзначае Дзень святога Патрыка, нябеснага заступніка Ірландыі
Але ці ведалі вы, што і ў Гародні ў XIV стагоддзі быў свой князь з такім імем, які таксама адыграў важную ролю ў лёсе горада? Гэта быў 1363 год, калі крыжакі Тэўтонскага ордэна распачалі два паходы на Літву, адзін з якіх быў накіраваны прама на Гародню. У складзе варожых войскаў былі не толькі рыцары ордэна, але і іх саюзнікі – англійскія і шатландскія рыцары. Гораду пагражала смяротная небяспека, а шанцаў вытрымаць аблогу або адбіць атаку ў князя Патрыка і яго дружыны было катастрафічна мала. ...
1 месяц назад
😉 У TikTok раскрылі адзін з сакрэтаў найноўшай гісторыі Гродна
Кожны бачыў на набярэжнай Нёмана дзіўнаватую канструкцыю - бетонную сцяну з трох аб'ёмаў, якую перыядычна падфарбоўваюць у колеры той фарбы, якая акурат засталася на складзе ў ЖКГ. Старэйшыя гродзенцы нават памятаюць, што наверсе гэтай сценкі нейкі час ляжалі металічныя якары, але іх пастаянна скідвалі хуліганы, таму ў выніку іх перацягнулі пару метраў далей, трошкі бліжэй ракі. Але што гэта за сцяна, навошта яна там і адкуль узялася? Яе гісторыю расказалі каментатары ў TikTok. Аўтарка відэа акурат цікавілася, чаму ў гэтай сцяны такі непрывабны выгляд...
1 месяц назад
12 сакавіка 1986 года, 40 гадоў таму, у Гродне быў створаны гісторыка-культурны клуб "Паходня", які стаў адным з сімвалаў перабудовы ў
горадзе. Першае пасяджэнне, скліканае Міколам Тарандам, адбылося ў гарадскім Доме культуры і сабрала 19 чалавек. Спачатку клуб называўся "Клуб аматараў гісторыі і культуры роднага краю". Неўзабаве суполка аб'яднала шырокае кола людзей: ад навукоўцаў і літаратараў да студэнтаў і школьнікаў, у тым ліку членаў камсамола і КПСС. У траўні 1986 года Міхасю Ткачову прапанавалі стаць прэзідэнтам клуба, але ён спачатку адмовіўся. Аднак ужо ў чэрвені пагадзіўся ўзначаліць "Паходню", каб сваім аўтарытэтам абараніць яе ад нападак улад...
1 месяц назад
10 сакавіка 1942 года нарадзіўся Міхась Ткачоў, выбітны беларускі гісторык, археолаг і актыўны абаронца архітэктурнай спадчыны Гродна
Ён быў вядомы тым, што стварыў канцэпцыю пра магчымае пахаванне легендарнага Давыда Гарадзенскага, унёсшы тым самым свой ўклад у мясцовыя гістарычныя паданні і даследаванні. Міхась Ткачоў быў асобай, якая здолела распавядаць пра гісторыю Беларусі нават кіраўнікам Літвы і Польшчы. Менавіта ён праводзіў памятную экскурсію па Навагрудку для знакамітых Уладзіміра Высоцкага і Марыны Уладзі. Сваю прафесійную дзейнасць Міхась Ткачоў звязваў і з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы, дзе выкладаў і выхоўваў новыя пакаленні гісторыкаў...
1 месяц назад
Яшчэ 30 гадоў таму на старонках газеты “Гродзенскай праўды” можна было ўбачыць фотаздымак Васіля Быкава і Аляксандра Салжаніцына
Зараз, напэўна, рэдактар газеты не наважыцца апублікаваць падобнае. Гэта фота было зроблена ў 1967 годзе падчас чацвёртага з’езду пісьменнікаў СССР. Быкава з Салжаніцыным сфатаграфаваў пісьменнік Алесь Адамовіч у нумары гатэля “Масква” дзе размясцілі Быкава. Цікава, што падчас таго з’езда Салжаніцын звярнуўся з заклікам скасаваць цэнзуру. З усяго складу беларускай дэлегацыі свае подпісы пад зваротам паставілі толькі Адамовіч і Быкаў. «Назаўтра раніцой Адамовіч быў ужо ў мяне, я падрыхтаваў фотаапарат, купілі штось выпіць...
1 месяц назад
4 сакавіка ў Гродне традыцыйна адзначаюць “Казюкі” – Дзень Святога Казіміра
Гэты дзень асаблівы для горада, бо менавіта тут, у Гродне, у 1484 годзе пайшоў з жыцця малады каралевіч і вялікакняскі сын Казімір. Ён быў сынам вялікага князя Казіміра Ягелончыка. У 1521 годзе Казімір быў афіцыйна кананізаваны і прызнаны святым, стаўшы ўзорам пабожнасці. Святы Казімір лічыцца адным з галоўных нябесных заступнікаў і абаронцаў Гродна. Ён таксама шануецца як заступнік Гродзенскай каталіцкай дыяцэзіі, моладзі, а таксама майстроў і рамеснікаў. У памяць аб ім і яго сувязі...
1 месяц назад
👨‍🎨 Менш вядомыя віды Гродна на малюнках Юзафа Пэшкі
Усе шмат разоў бачылі старое Гродна на малюнках Напалеона Орды. А ці бачылі вы горад такім, якім яго бачыў Юзаф Пэшка? 🎨 Гэта быў кракаўскі мастак, які на мяжы 80-х і 90-х гадоў XVIII ст. пачаў кар'еру ў Варшаве. Там акурат засядаў Чатырохгадовы Сойм, які ў выніку прыняў канстытуцыю 3 мая. У сталіцы Пэшка трошкі зарабіў на партрэтах і копіях вядомых карцін, але не меў шанцаў прабіцца праз вялікую колькасць замежных майстроў, што там працавалі. Таму паехаў на ўсход - у Беларусь і Літву. У 1793...
1 месяц назад
🚰 Спаўняецца 150 гадоў гродзенскаму вадаправоду
! У чацвер, 24 лютага 1876 года, гродзенскі губернатар даслаў тэлеграму міністру ўнутраных спраў Расійскай імперыі: «Имею честь донести до Вашего Высокопревосходительства, что сего числа в г. Гродно открыты действия водопроводов». 💧 Вось некалькі фактаў пра тое, як усё пачыналася: 🏗 Хуткасць і маршрут Будаўніцтва асноўнай сеткі заняло менш за год. Першая магістраль працягласцю каля 7,5 км прайшла праз увесь цэнтр: ад рэзервуара на Татарскай (сённяшняя вул. Свярдлова) праз вуліцы Купецкую (К...
2 месяца назад
А вы бачылі на старых дамах Гродна розныя сімвалы? Жывёл, расліны, надпісы - часам вельмі таямнічыя! Сабралі ў адным месцы самыя вядомыя з
"таемных" сімвалаў старога горада. 📌 https://teletype.in/@hrodna1127/secret-symbols-of-hrodna Калі вы ведаеце яшчэ цікавыя знакі на старых будынках, якіх няма ў нашым артыкуле - пішыце нам у асабістыя паведамленні! Фота: Палац Станіславова, 2011 год, dworypogranicza.pl 🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашы даследаванні кавай...
2 месяца назад
Заўтра ў Гродне будуць адзначаць “Гродзенскі РазГуляй” - свята, якое "ні рыба ні мяса
". Дзіўная спроба спалучыць Масленіцу з днём святога Казіміра. Атрымліваецца ў выніку нешта, падобнае да гэтых фота 😅 На іх - савецкая Масленіца ў Гродне 1970-х. Фота з архіву oldgrodno.by
2 месяца назад
👻 Адна з галоўных легенд Гродна, у якую многія дагэтуль вераць - падземныя хады пад горадам
Калі іх упершыню пачалі шукаць? Магчыма, у 1885-м. Тады ў Гродне ўжо 9 гадоў працаваў водаправод. Але ён ахопліваў толькі правы бераг Нёмана. Таму важным было падключыць Занёманскі фарштат - сённяшнія ваколіцы вуліц Гарнавых, Гагарына, Дарвіна і Савецкіх пагранічнікаў. Планавалася пракласці трубу ўздоўж збудаванняў чыгуначнага моста. Але ў гэтым выпадку існавала рызыка, што труба замерзне ў перыяд маразоў і яе наогул разарве. Тады хтосьці прапанаваў нечаканы праект: а давайце пракладзём трубы...
2 месяца назад
У працяг тэмы пытанняў, якімі задаўся гродзенскі краязнаўца Яўген Аснарэўскі
Ці сапраўды на цэнтральнай вуліцы Гродна стаіць палац знакамітых прадстаўнікоў роду Сапегаў? Будынак, які цяпер знаходзіцца па адрасе вуліца Савецкая, 10, у некаторых крыніцах называецца палацам Сапегаў. Паводле даследаванняў Юрыя Гардзеева, участкам валодаў вядомы магнат Казімір Ян Сапега, ад якога нерухомасць перайшла да яго сына, вялікага маршалка літоўскага Аляксандра Сапегі, а потым да ўнука, генерала літоўскай артылерыі Казіміра Лявона Сапегі. Далей у гісторыі ўладання з'яўляецца князь Юзаф...
2 месяца назад