Васіль Цішкевіч: Кожны чалавек — у рознай ступені краязнаўца...
З Васілём Цішкевічам, навуковым супрацоўнікам Слуцкага краязнаўчага музея, мы знаёмыя даўно, адзначае журналiст выдання "Звязда". З вялікай цікавасцю ён сочыць за яго газетнымі публікацыямі, прысвечанымі ваеннай гісторыі Слуцкага раёна. Улічваючы дасведчанасць даследчыка слуцкай гісторыі ў самых розных пытаннях, пагутарылі увогуле пра некаторыя аспекты краязнаўчай працы. — Васіль, вы даўно працуеце на ніве краязнаўства. Што для вас галоўнае ў гэтым занятку — рыхтаваць на пэўным рэгіянальным матэрыяле...