Найти в Дзене
Правілы паркоўкі ў дварах Паркоўка дазволена толькі для аўтамабіляў масай да 3,5 тон Нельга ставіць аўтамабіль: -на газонах і ўчастках з зялёнымі насаджэннямі -на праездах у дварах з боку, прылеглай да жылой забудовы -у месцах, дзе аўта створыць перашкоду для руху, працы спецтранспарту - бліжэй 10 м ад службовых дзвярэй магазінаў, праз якія вырабляюцца пагрузачна- разгрузачныя працы, у тым ліку варот гаражоў -паблізу кантэйнерных пляцовак /смеццевых кантэйнераў -на тратуарах, акрамя спецыяльных месцаў, якія пазначаны дарожным знакам «Месца стаянкі» За парушэнне прадугледжана папярэджанне або штраф у памеры 1 б.в. (BYN 32,00) Падпісвайцеся на наш канал: парады, аналітыка, навіны і анонсы: усё, што тычыцца вашых двароў і якасці жыцця
3 года назад
Дзіцячыя пляцоўкі. Бяспека і рамонт Куды звяртацца наконт рамонту? -КУП ЖКГ, КУП ЖЭУ -да кіраўніцтва таварыства ўласнікаў або арганізацыі забудоўшчыка Як кантралюецца бяспека? -візуальны кантроль (штодня) – выяўленне дэфектаў, з-за вандалізму або клімату. Майстар ЖЭУ робіць агляд на бітае шкло, абарваныя канструкцыі і г.д. -кантроль функцыянавання (мінімум 1 раз у 1-3 месяцы, паводле інструкцый вытворцы) – дэталёвы агляд з праверкай трываласці і ўстойлівасці абсталявання, зносу элементаў канструкцый, вузлоў мацавання -штогадовы кантроль (1 раз на год) – пацверджанне бяспекі абсталявання, у тым ліку падмуркаў і паверхні. Адмысловая ўвага - стану ўтоеных, цяжкадаступных элементаў абсталявання Патрабуецца рамонт? Звяртайцеся з заўвагамі: -Viber-чат КУП ЖКГ або ЖЭУ -тэлефонны нумар 115 ці інтэрнэт-партал 115.бел -пісьмовы або электронны зварот у КУП ЖКГ -арганізацыю забудоўшчыкаў, таварыства ўласнікаў Падпісвайцеся на наш канал: парады, аналітыка, навіны і анонсы: усё, што тычыцца вашых двароў і якасці жыцця
3 года назад
Дзіцячыя пляцоўкі. Парады, бяспека і рамонт Куды звяртацца з пытаннямі наконт рамонту? -КУП ЖКГ, КУП ЖЭУ -да кіраўніцтва таварыства ўласнікаў або арганізацыі забудоўшчыка Як ажыццяўляецца кантроль бяспекі? -перыядычны візуальны кантроль (штодня) – выяўленне дэфектаў, з-за вандалізму або кліматычных ўмоў. Майстар ЖЭУ робіць агляд на бітае шкло, абарваныя канструкцыі і г.д. -кантроль функцыянавання (як мінімум 1 раз у 1-3 месяцы, паводле інструкцый вытворцы) – дэталёвы агляд з праверкай трываласці і ўстойлівасці абсталявання, зносу элементаў канструкцый, вузлоў мацавання -штогадовы кантроль (1 раз на год) – пацверджанне бяспекі абсталявання, у тым ліку падмуркаў і паверхні. Адмысловая ўвага - стану ўтоеных, цяжкадаступных элементаў абсталявання Патрабуецца рамонт пляцовак, звяртайцеся з заўвагамі: -Viber-чат КУП ЖКГ або ЖЭУ -тэлефонны нумар 115 ці інтэрнэт-партал 115.бел -пісьмовы або электронны зварот у КУП ЖКГ -арганізацыю забудоўшчыкаў, таварыства ўласнікаў Падпісвайцеся на наш канал: парады, аналітыка, навіны і анонсы: усё, што тычыцца вашых двароў і якасці жыцця
3 года назад
Ідэі для гарадоў. Муралы. Віцебск Карціна «Прастора натхнення» на сцяне шматпавярховага дома на праспекце Будаўнікоў. Стваральнік - удзельнік стрыт-арт суполкі Urban Myths Глеб Каштанаў Арт-праект "Традыцыі дзеля будучыні" ініцыяваў "Беларусбанк" Класічная грэчаская калона, узор з васількамі са знакамітых слуцкіх паясоў. Супрэматычная геаметрыя з сучасным графіці-стылем. Гарадскія віды пад калонай як на малюнках Марка Шагала. Аўтарскія муралы атрымаюць дзесяць гарадоў краіны. Віцебску ўжо пяты ў серыі. Падпісвайцеся наш канал: парады, аналітыка, навіны і анонсы: усё, што тычыцца вашых двароў і якасці жыцця.
3 года назад
Горад вачыма гараджан. Віцебск Эколагі спыталі ў жыхароў Віцебска, якім яны бачаць свой горад. Вынікі апытання можна ўбачыць у інфаграфіцы Вы даведаецеся: -ці лічаць жыхары свой горад зялёным -у якіх дамах хочуць жыць -якіх аб'ектаў ім не хапае ў крокавай даступнасці -як ацэньваюць працу грамадскага транспарта Вынікі апытання плануецца адправіць гарадскім уладам і праекціроўшчыкам Генплана Віцебска (распрацоўваецца цяпер) Эколагі праводзіць серыю апытанняў жыхароў абласных цэнтраў Беларусі. Іх мэта з'яўляецца збор меркаванняў гараджан аб тым, як павінны развівацца іх тэрыторыі. Падпісвайцеся на наш канал: парады, аналітыка, навіны і анонсы: усё, што тычыцца вашых двароў і якасці жыцця.
3 года назад
Лайфхакі. Рыхтуемся да зімы. Уцяпляем кватэру Навошта? -эканомім грошы і робім жыллё камфортным Страты цяпла ідуць праз вокны і сцены, калі гэта не першы і не апошні паверх Захады: Драўляныя рамы: ачысціць ад старой фарбы, зашліфаваць, пафарбаваць, уцяпліць, абклеіць стужкай. Трэба кожны год. Калі вокны моцна знасіліся, замяніць на шклопакеты Шклопакеты: на шкле павінна быць энергаэфектыўнае пакрыццё. Так захоўваецца цяпло на 20% лепш з кожнай плёнкай Уцяпленне кватэры звонку. Актуальна для кутніх кватэр, першых ці апошніх паверхаў. Звярнуцца ў фірму ці ў мясцовую ЖКГ Як павысіць тэмпературу ў памяшканні? Калі батарэя каля сцяны, паставіць цеплаадбівальны экран. Кавалак фальгі на кардон або купіць порылекс. Экран паставіць за батарэю ўшчыльную да сцяны фальгіраваным бокам да батарэі. Старыя батарэі пачысціць (кожны слой фарбы блакуе 5% цяпла). Металічныя батарэі больш эфектыўныя, чым чыгунныя Падпісвайцеся наш канал: парады, аналітыка, навіны і анонсы: усё, што тычыцца вашых двароў і якасці жыцця
3 года назад
Вопыт Гарадзеншчыны. Конкурс грамадскіх ініцыятыў Напрамкі падтрымкі праектаў: -захаванне і папулярызацыю гісторыі беларускай дзяржавы і беларускага народа -развіццё роднага краю -добраўпарадкаванне тэрыторый, помнікаў -захаванні традыцыйных беларускіх духоўна-маральных каштоўнасцей у сферах адукацыі, навукі, культуры, мастацтва і духоўнага развіцця асобы -патрыятычнае выхаванне моладзі Арганізатары конкурса: Гродзенскі абласны савет дэпутатаў і абласная асацыяцыя мясцовых саветаў дэпутатаў пры падтрымцы аблвыканкама. Заяўкі прымаліся ў лютым 2022, а рэалізоўваюцца да канца снежня 2022 Фінансаванне праектаў-пераможцаў складае Br 40-50 тыс Такія конкурсы плануецца праводзіць на рэгулярнай аснове. Раім актывістам азнаёміцца з вопытам падрыхтоўкі і рэалізаціі праектаў Падпісвайцеся наш канал: парады, аналітыка, навіны і анонсы: усё, што тычыцца вашых двароў і якасці жыцця.
3 года назад
Ідэі для гарадоў. Муралы У Фаніпалі плануецца стварыць 28 муралаў з чырванакніжнымі птушкамі і жывёламі. Частка малюнкаў на сценах шматпавярховых дамоў ужо з’явіліся. Праект рэалізуецца Мінскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Дзяржынскім райвыканкамам. Нагадваем: у Мінску абвешчаны конкурс. Інтэграцыя нацыянальных і культурных традыцый у гарадское асяроддзе. Прыняць удзел можа моладзь 15-25 год. Падпісвайцеся наш канал: парады, аналітыка, навіны і анонсы: усё, што тычыцца вашых двароў і якасці жыцця.
3 года назад
Правілы карыстання агульнымі месцамі ў шматкватэрным доме Забараняецца ўтрымліваць у неналежным стане: -гаспадарчыя кладоўкі (сараі) і прылеглыя да іх праходы (у падвале і дапаможных памяшканнях жылога дома). Недапушчальна назапашваць смецце, захоўваць выбуховыя рэчывы, газавыя балоны, іншыя вогненебяспечныя рэчывы і матэрыялы. Нельга карыстацца адкрытым агнём -калідоры, лесвічныя маршы і пляцоўкі, праходы, запасныя выхады, іншыя дапаможныя памяшканні. Нельга захоўваць староннія прадметы, у тым ліку ровары, дзіцячыя каляскі: -могуць перашкаджаць экстранай эвакуацыі -падчас пажару могуць загарэцца -могуць быць скрадзены -смеццевыя пакеты - пры эвакуацыі аб іх можна спатыкнуцца, могуць загарэцца, ствараюць непрыемны пах За парушэнне - штраф да 20 базавых велічынь за парушэнне правілаў Падпісвайцеся наш канал: парады, аналітыка, навіны і анонсы: усё, што тычыцца вашых двароў і якасці жыцця
3 года назад
Вопыт самакіравання: в. Вялікія Бялевічы, Магілёўшчына в. Вялікі Бялевічы, Семукацкі сельсавет, Магілёўскі раён Пры садзейнічанні дэпутатаў і старасты жыхары пабудавалі дзіцячай пляцоўкі ў парку в. Вялікія Бялевічы: альтанкі, арэлі, горка, пясочніца, лаўкі. З дапамогай Магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў набыта спартыўнае абсталяванне - лабірынт для практыкаванняў на спрыт і сценкі з баскетбольным кольцам. Падпісвайцеся наш канал: парады, аналітыка, навіны і анонсы: усё, што тычыцца вашых двароў і якасці жыцця.
3 года назад
Выхад з Орхускай канверцыі не вызваляе ад міжнародных абавязанняў Так лічыць эксперт Ірына Сухій, ліквідаванага ўладамі “Экадома” 8 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра выхад з Орхускай канверцыі. У лютым гэтага года Беларусь пазбавілі правоў і прывілеяў па міжнароднай экалагічнай канвенцыі. Прычынай стала ліквідацыя экалагічнай арганізацыі "Экадом" Ірына Сухій падкрэслівае: “Выхад Беларусі з Орхускай канверцыі не вызваляе дзяржаву ад міжнародных абавязанняў у галіне экалогіі” На экалагічную сітуацыю ў Беларусі гэтае рашэнне ў найбліжэйшай перспектыве не паўплывае. Дзяржава і так не выконвала стандарты Канвенцыі ў сферы грамадскага кантролю. У аддаленай перспектыве гэта можа прывесці "да сур'ёзнага пагаршэння навакольнага асяроддзя" Падпісвайцеся наш канал: парады, аналітыка, навіны і анонсы: усё, што тычыцца вашых двароў і якасці жыцця
3 года назад
Чыноўнікі плануюць увесці экалагічны падатак. На што пойдуць гэтыя грошы? Сродкі плануюць накіраваць на ўтылізацыю адыходаў. Але ці так гэта? Ёсць пэўны сумнеў. Звычайна чыноўнікі абяцаюць, што падатак мэтавы, а потым сродкі выдаткоўваюцца на іншыя праекты. Яшчэ год таму міністэрства ЖКГ заяўляла, што магутнасцяў па перапрацоўцы адыходаў хапае. У краіне забяспечана вытворчасць новай прадукцыі з другасных рэсурсаў. Беларусам не прызвычайвацца да новых падаткаў. У апошні год дадаткова трэба будзе аплаціць транспартны падатак, падатак за першую кватэру, збор грыбоў, ягад, гародніны, пенсіянерам – дармаедаўскія жыроўкі (калі дзеці з’ехалі за мяжу). Можна меркаваць, што ў чыноўнікаў хопіць фантазіі, каб прыдумаць яшчэ спосабы, як залезці ў кішеню да беларусаў. Але справаздачыцца за свае выдаткі яны асабліва не імкнуцца. Так, вертыкаль ўсё часцей засакрэчвае звесткі, як зарплаты ў дзяржкіраванні. Падпісвайцеся наш канал: парады, аналітыка, навіны і анонсы: усё, што тычыцца вашых двароў і якасці жыцця.
3 года назад