Пачаць вывучэнне мовы мы вырашылі з колераў. Таму што гэта словы, якія, напэўна, трапляюцца ў любой тэме: садавіна, агародніна, жывёлы, птушкі, дрэвы, святы і многа-многа іншых. Такую, здавалася б простую, тэму я раздзяліла на некалькі частак: вывучэнне непасрэдна колераў, вясёлка і парадак колераў у ёй, асноўныя колеры і іх спалучэнне, спалучэнне колераў з белым і хімічныя эксперыменты з колерамі. Непасрэдна з эксперыментаў мы і пачалі. Чаму? Па-першае, гэта вельмі цікава – быць лабарантам-хімікам...
Я мама 8-мігадовага сына, які амаль не ведае сваёй роднай мовы. Ды і я сама ўжо вельмі даўно не карысталася ёю.Таму я вырашыла завесці гэты блог і апісваць тут нашыя заняткі, кнігі, гульні