Найти в Дзене
100-гадовы юбілей адзначыў касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах
14 верасня ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах адзначылі 100 гадоў ад моманту пабудовы святыні. На ўрачыстасць прыбылі мясцовыя іерархі, духавенства, а таксама шматлікія вернікі і госці не толькі з Баранавічаў, але і з іншых мясцовасцей Беларусі. У гэты дзень католікі свету адзначалі свята Узвышэння Святога Крыжа. Яно ўзгадвае момант, калі ў 335 годзе над месцам пахавання Хрыста ў Ерузалеме былі асвечаны дзве святыні, а для вернікаў першы раз быў публічна выстаўлены (“узвышаны”) крыж, на якім укрыжавалі Езуса...
5 месяцев назад
Будслаўскі фэст 2025. Фотарэпартаж
4-5 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай прайшлі ўрачыстасці ў гонар ушанавання цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай. На фэст прыехалі і прыйшлі пешшу 2484 пілігрымы з усёй Беларусі, а таксама з-за мяжы. Як прайшло свята ў першы дзень і ноччу, глядзіце ў фотарэпартажы. Першым пунктам праграмы была сустрэча і прывітанне пілігрымаў з розных куткоў Беларусі. Кусташ санктуарыя, ксёндз Дзмітрый Дубовік, акрапляў пілігрымаў святой вадой і запрашаў памаліцца перад цудатворным абразом Маці Божай...
8 месяцев назад
Пілігрымка Паставы-Будслаў. Фотарэпартаж
У гэтым годзе ў мяне атрымалася на адзін дзень далучыцца да каталіцкай пілігрымкі Паставы-Будслаў. Гэта паломніцтва, якое вядуць ксяндзы з Кангрэгацыі Найсвяцейшага Сэрца Езуса (Сэрцане). Дарога была напоўненая малітвамі, спевамі і новымі знаёмствамі. Пілігрымаў я “дагнала” на месцы іх апошняга начлегу перад Будславам - у вёсцы Ваўкалата. Там ёсць прыгожы неабарочны касцёл Святога Яна Хрысціцеля, пабудаваны ў 1870 годзе. Пакуль чакала паломнікаў, крыху паздымала гэтую святыню. Прыкладна праз хвілін 30 прыйшла пілігрымка...
8 месяцев назад
Фестываль “Дастукацца да нябёсаў” прайшоў у Баранавічах (+фотарэпартаж)
Евангелізацыйны праект "рыбы" на фестывалі ДДН 2020 8 лютага ў баранавічах прайшоў фестываль хрысціянскай музыкі “дастукацца Да нябесаў”. Фэст праводзіцца ўжо IX раз і збірае Моладзь з усей Беларусі. Упершыню...
6 лет назад
Хто такія інтэрнэт-тролі?
Яны не выбіраюць метадаў, каб абліць брудам усё навокал. Яны сілкуюцца канфліктамі і негатывам. Хто яны — інтэрнэт-тролі новага пакалення? Вось сядзіш у сацсетцы, чытаеш ленту і бачыш, напрыклад, мімішную фотку ката на старонцы сябра. Добры такі коцік, белы, пухнаты, толькі з адной чорнай плямай на грудзіне. Усе яго хваляць, маўляў, «уці-пусі, якое прыгожае!» І ўсё ў тым жа духу. І тут як гром з яснага неба узнікае каментар кшталту, «што, зноў ката не памылі, вунь брудная пляма на грудзіне, —...
6 лет назад
«Сарока на хвасце прынесла», або адкуль з’яўляюцца плёткі?
Жаданне ацэньваць можна параўнаць нават з жаданнем наталіць смагу. Новы фільм у кінатэатры, гаджэт у суседа, сукенка ў сяброўкі або новая дзяўчына ў сябра — мы ацэньваем усё. І сама па сабе ацэнка не з’яўляецца чымсьці дрэнным, пакуль не прыводзіць да асуджэння і пляткарства. Ад гэтай з’явы ніхто з нас не застрахаваны. Калі няма пра што паразмаўляць, тады і з’яўляецца спакуса паглядзець навокал і абмеркаваць каго-небудзь са сваіх знаёмых. Прыйшоўшы пагутарыць на паўгадзінкі, вы застаяцеся мінімум на тры (каб хапіла часу перамыць косткі ўсім запар)...
6 лет назад
Ці трэба баяцца сурокаў і праклёнаў?
Даволі часта ад розных людзей можна пачуць выразы кшталту «яго (яе) выраклі, праклялі, навялі што-небудзь дрэннае» і г. д. Здаецца, якое значэнне можа мець тое, што хтосьці на цябе не так паглядзеў, сказаў дрэнныя словы «не ў тую хвіліну»? Ці трэба хрысціяніну баяцца ўсіх гэтых рэчаў і ці існуюць яны ўвогуле? Пра гэта — у размове з кс. Аляксандрам Фаміных, святаром, які моліцца за людзей аб вызваленні ад уплыву зла.  — Ксёндз Аляксандр, ці існуе паняцце сурокаў і праклёнаў з пункту гледжання хрысціянства? — Існуе...
6 лет назад
Ці можна рабіць татуіроўкі?
Апошнім часам нават у хрысціянскім асяроддзі сустракаюцца самыя розныя меркаванні адносна таго, можна рабіць тату або не. Каб крыху разабрацца ў гэтай тэме, мы паразмаўлялі з кс. Яўгенам Эйсмантам SAC — святаром, які праводзіць заступніцкія малітвы і малітвы вызвалення ад уплыву зла. — Ксёндз Яўген, як Касцёл ставіцца да татуявання? — Можна адказаць словамі Святога Пісання. У 19-м раздзеле Кнігі Левіт Бог сказаў ерузалемскаму народу: «Не рабіце нарэзы на целе вашым у знак жалобы па памерлых і не наколвайце надпісы на скуры вашай...
6 лет назад
Чаму нельга займацца акультызмам?
Сёння ў свеце даволі распаўсюджаны розныя формы акультызму і магіі. Многія хрысціяне займаюцца пэўнымі акультнымі рэчамі, не задумваючыся аб іх шкодзе. Аб тым, якую небяспеку нясе чалавеку акультызм, мы паразмаўлялі  са святаром-харызматыкам Аляксандрам Фаміных. – Ксёндз Аляксандр, Вы займаецеся харызматычнай малітвай. Што гэта такое? – Гэта малітва з ускладаннем рук, калі святар моліцца больш сваімі словамі. Але любая малітва, калі чалавек з верай моліцца, можа з’яўляцца харызматычнай. “Ойча наш”...
6 лет назад
Чаму нельга насіць чырвоную нітку на руцэ?
Усё пачалося з таго, што я ўбачыла ў сваёй знаёмай чырвоную нітку на левым запясці рукі. Стала распытваць, для чаго такі незвычайны аксесуар. Аднак адказу так і не атрымала. Тут я пачала прапаноўваць свае варыянты, маўляў, для таго, каб не выраклі, або прываражыць хлопца, на што дзяўчына адказвала строгім адмаўленнем. Мяне гэтая тэма зацікавіла і прымусіла шукаць адказ на сваё ж пытанне.  Знаёмая лічыць сябе атэісткай, хоць і ахрышчана ў праваслаўі, надае асаблівы сэнс талісманам. Аднак ёсць шмат выпадкаў, калі хрысціяне таксама носяць такія ніткі на руцэ...
6 лет назад