Найти в Дзене
Мітрапаліт Шаптыцкі i беларускі рух
Ад першых пачаткаў беларускага адраджэнскага руху, сягаючы ажно да беларускае "Энэіды", напісанае ў пачатку XIX ст. на ўзор "Энэіды" Котлярэвскага, між гэтым рухам украінскім адраджэньнем істнуе цесная сувязь. Багушэвіч, Няслухоўскі, Абуховіч, Косіч - усе гэтыя пісьменьнікі другое паловы XIX веку былі пад бясспрэчным уплывам украінскае літэратуры. З украінскімі літэратурнымі творамі былі знаёмы і на іх узгадаваліся і тыя беларускія адраджэнцы, на долю якіх у пачатку XX ст. выпала ўвясьці беларускі рух у арганізаванае русло, з чыста літэратурнага зрабіць яго палітычным і сацыяльным. Першая бібліатэка...
5 лет назад
Філамат Ануфры Петрашкевіч
Філамат Ануфры Петрашкевіч Да 225-годдзя нараджэння Ануфры Петрашкевіч нарадзіўся 14/26 верасня 1793 г. у фальварку Бурдзюкоўшчына, які належаў Эйсмантам і знаходзіўся на паўднёва-заходняй частцы Наваградскага павета каля вёскі Буйнавічы. Гэта фальварак як месца нараджэння падаў сам Петрашкевіч у анкеце, якую запоўніў, калі ўладкоўваўся на працу ў Люблінскую школу. Але найчасцей родным мястэчкам называў Шчучын, дзе жылі яго маці і сям'я. Паходзіў з незаможнай шляхты, быў першым сынам Феліцыяна і Вікторыі з Жукоўскіх...
5 лет назад
Луцкевіч Антон. Тарашкевіч і Аляхновіч
Луцкевіч Антон. Тарашкевіч і Аляхновіч 7 снежня гэтага года на польска-савецкай мяжы Браніслаў Тарашкевіч, шматгадовы палітычны вязень у Польшчы, быў абменены на савецкага вязня, знанага ў Вільні беларускага літаратара Францішка Аляхновіча. Як падае прэса, перамовы паміж польскімі і савецкімі ўладамі па гэтай справе вяліся на працягу 5 месяцаў. Абмен Тарашкевіча ні для кога не быў неспадзянкай і верагодна пра яго знаў і сам вязень. Пасля суду можна было падаваць апеляцыі аб невінаватасці, але ён гэтага не рабіў. Лічылася, што Тарашкевіча чакае такі ж самы лёс, як і ўсіх былых беларускіх паслоў...
5 лет назад
Зенюк Я. Аб уніі на беларускіх землях
Уніоністычным рухам ёсьць імкненьне да злучэньня ўсіх хрысьціянскіх касьцёлаў. Распачаўся ён у апошнюю чэцьверць XIX ст., прыпынены падзеямі вайны ўзрос нанова па вайне. Якраз сёлета ў Чэхаславаччыне, ў ліпні адбыўся ўніоністычны кангрэс, на якім былі прадстаўнікі ўсіх хрысьціянскіх касьцёлаў. Мэта кангрэсу - вырашэньне дарог, па якіх ідучы можна асягнуць аб'яднаньне ўсіх хрысьціян у адным Касьцёле. Імкненьне гэнае зьяўляецца гістарычнаю неабходнасьцяй. Вынікае яно з досьледаў над мінуўшчынай ХVІ-ХІХ стагодзьдзяў i выразна праяўляецца з тэндэнцыі гістарычнага разьвіцця. Цяпер ужо немагчымыя хатнія...
5 лет назад
Лаўрэш Леанід. Эміграцыя ў Амерыку на пачатку XX ст.
Лаўрэш Леанід. Эміграцыя ў Амерыку на пачатку XX ст. На пачатку ХХ стагоддзя вялікай праблемай для грамадства сталася гэткая з'ява, як эміграцыя ў Амерыку. Наша тагачасная прэса шмат увагі надавала абмеркаванню гэтай праблемы. «Пэўна німа такіх людзей, што ня чулі аб Амэрыцы, - пісала газета «Наша Ніва» у 1907 годзе. - У Амэрыку штогод то з той, то з другой вёскі нехта выбіраецца шукаць там сабе лепшага, свабоднейшага жыцця, часта можна спаткаць і такіх людзей, што праз колькі гадоў жылі працавалі тамака і, сабраўшы грошы, вараціліся ў родную старонку». Далей газета расказвае, як жыве амерыканскі працоўны: «Заработная плата ў Амерыцы ў 2-3 разы большая, як у Англіі, Францыі і Нямеччыны...
5 лет назад