Найти в Дзене
Генадзь Бураўкін. Беларусь была перадусім
Пяць гадоў без Генадзя Бураўкіна. Пра сумесны шлях даўжынёй больш чым у паўстагоддзя распавядае жонка паэта Юлія Якаўлеўна. — Калі Генадзь атрымаў прызначэнне на дыпламатычную пасаду, ехаць у Нью-Ёрк не хацелі ні ён, ні я, тым больш што мяне толькі нядаўна абралі дырэктарам выдавецтва «Народная асвета». Я сказала, што не паеду, на гэта Генадзь адказаў: «Ну, і я таксама»… Прыехаўшы ў ЗША, мы апынуліся на зусім іншай планеце. Праўда, тое, чым я там займалася, было мала цікава мне: трэба было наведваць афіцыйныя прыёмы і нярэдка ехаць разам з Генадзем туды, куды мне ўвогуле не хацелася...
5 лет назад
Дручок выкінулі, або Чаму кіраўнік МУС пайшоў у адстаўку?
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка звольніў з пасады міністра ўнутраных справаў краіны Ігара Шуневіча, які ачольваў гэтую ўстанову цягам сямі гадоў. Больш за яго ведамствам кіраваў толькі Уладзімір Навумаў, які быў міністрам дзевяць гадоў. «Новы Час» запытаўся ў вядомых у Беларусі асобаў, чым магла быць выкліканая адстаўка Шуневіча, і як яны ацэньваюць эпоху ягонага кіравання міністэрствам. Алесь Бяляцкі, старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна”: — Чаму адправілі ў адстаўку Шуневіча, цяжка сказаць,...
5 лет назад
«Горад без айчыны»: Гродна ў 1919 годзе
Адна з памятных датаў для горада над Нёманам засталася цалкам незаўважанай. А менавіта — уваход у горад польскіх войскаў 27–28 красавіка 1919 года. Ад гэтых дзён можна адлічваць пачатак гісторыі міжваеннага Гродна, канец папярэдняй і пачатак новай эры. Падчас нядаўняй дыскусіі «Горад без айчыны» гісторык Андрэй Чарнякевіч адзначыў, што ў кантэксце міжваеннага Гродна часцей за ўсё мы згадваем 1939 год: пра гэта знятыя фільмы, напісаныя кнігі і безліч артыкулаў, захаваліся ўспаміны і фота. Падзеі ж 1919 года цалкам выпалі з дыскусіі...
5 лет назад
Выратаваць 30 жыццяў у год
Прытулак «Дом сабачай надзеі» ратуе жывёл ўжо 10 гадоў. За гэты час, па падліках валанцёраў, было выратавана і аддадзена ў добрыя рукі каля 300 сабак. Мы з'ездзілі ў гэты прытулак і падрыхтавалі для вас пяць гісторый жывёл, якія ўсё яшчэ жывуць надзеяй...
5 лет назад
Дасье ў карыкатурах: Выбары ў сямейцы Адамс
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй 7 чэрвеня пакінула пасаду кіраўніка Кансерватыўнай партыі. Новы лідар партыі, які стане прэм'ерам, будзе абраны на працягу тыдня. Яшчэ ніколі ў кіраўніцтве партыі не збіраліся такія арыгіналы. Не дарма карыкатурыст Петэр Брокерс параўнаў цяперашняе кіраўніцтва торы з сямейкай Адамсаў. Безумоўна, фаварытам партыйных выбараў выступае 54-гадовы Барыс Джонсан — вельмі экстравагантная постаць, якога нават сур'ёзная прэса адкрыта называе «вар’ятам» і «сацыяпатам»...
5 лет назад
Казахстан. Містычная Азія
Казахскія журналісты сабралі і прапанавалі на суд чытачоў падборку самых цікавых гарадскіх легендаў Цэнтральнай Азіі. Такіх, як, напрыклад, расповеды кіроўцаў з трасы «Бішкек — Ісык-Куль». Яны, маўляў, кажуць, што часта бачаць дзяўчыну ў чырвоным, якая галасуе на дарозе. Калі праехаць міма яе не спыняючыся, то яна будзе бегчы побач з машынай. Распавядаюць, што даўно на гэтай трасе таксіст жорстка забіў дзяўчыну, з тых часоў яе душа шукае свайго забойцу. Не менш цікавыя містычныя гісторыі звязаныя з некаторымі будынкамі...
5 лет назад
«Я была б не супраць і сэканд-хэндаў з прадуктамі»
Людзі занепакоены тым, што сэканд-хэнды могуць знікнуць. Падставай стала выказванне кіраўніцы канцэрна «Беллегпрам» Таццяны Лугінай у праграме «Тыдзень» на СТВ пра неабходнасць рэгулявання імпарта сэканд-хэнда. Ужо даўно вядома, што разумеецца пад словам «рэгуляванне». — Як толькі дзяржава пачынае паглыбляцца ў вывучэнне нейкага пытання і «рэгуляваць» — нічога добрага не чакай, — гаворыць пенсіянерка з Слуцка Ніна Сыцько. У пятніцу, 7 чэрвеня, жанчына прыйшла да крамы сэканд-хэнда на вуліцы Леніна разам з унукам задоўга да яе адкрыцця...
5 лет назад
«Грошы, паперу і алоўкі трымаць у камерах забаронена»
Падчас працы ў польскіх архівах я знайшоў шэраг дакументаў, звязаных з затрыманнем у 1920–1930-я гады на мяжы з БССР польскіх вайскоўцаў, памежнікаў і выведнікаў. Гэтых людзей звычайна чакаў цяжкі лёс і перспектыва знікнуць у Курапатах ці ГУЛАГу. Аднак бывалі і гісторыі, якія заканчваліся не так трагічна. Няўдалая выведка У траўні 1929 года на стыку стражніц польскага Корпуса аховы памежжа (КАП) «Дзісна» і «Чарапы» да савецкіх памежнікаў трапіў старшы сяржант 5-га батальёна КАП Людвіг Шміт (нарадзіўся ў 1898 годзе ў Кракаве)...
5 лет назад
«Будзе нейкае абмежаванне прэзідэнцкай улады» (відэа)
Кіраўніцтва Беларусі ўжо абвесціла змены ў галоўным законе краіны. Пакуль аналітыкі і эксперты гадаюць, што ж гэта будуць за змены, мы запыталіся ў мінакоў у цэнтры Гродна, чаго яны чакаюць ад новай рэдакцыі Канстытуцыі...
5 лет назад
Выпускныя ў Беларусі пройдуць пад наглядам міліцыі
Ва ўрачыстасцях, якія пройдуць па ўсёй краіне ў бліжэйшыя дні, возьмуць удзел больш за 54 тысяч выпускнікоў. Па словах начальніка аддзела арганізацыі працы інспекцый па справах непаўналетніх упраўлення прафілактыкі ГУАПП МУС Сяргея Янкоўскага, ужо цяпер з настаўнікамі і навучэнцамі праводзяцца гутаркі на тэмы бяспекі дарожнага руху, наступстваў парушэння грамадскага парадку. Падчас вечаровых урачыстасцяў у кожнай установе адукацыі будуць дзяжурыць супрацоўнікі міліцыі...
5 лет назад
Чаму ў Швецыі няма Дня незалежнасці?
6 чэрвеня шведы святкуюць «Нацыянальны дзень» (Sveriges nationaldag). Віншуем! Але чаму не «Дзень незалежнасці», як у большасці краін свету? Свята 6 чэрвеня – гэта аналаг Дня незалежнасці, вось толькі Швецыя амаль ніколі ні ад каго не залежала. З XVI да XVIII стагоддзя краіна, наадварот, мела ўнутранныя калоніі. Пасля Паўночнай вайны (1700 – 1721) ад яе перайшла да Расіі тэрыторыя сучасных Латвіі і Эстоніі. Да 1809 года Швецыя па кавалку страціла і землі сучаснай Фінляндыі, а ў 1905 годзе аддзялілася Нарвегія...
5 лет назад
Еўрасаюз зелянее?
Галоўным сюрпрызам мінулых выбараў у Еўрапарламент стаў трыумф эколагаў, без альянсу з якімі стварыць устойлівую адміністрацыю ЕС будзе немагчыма. Чаго чакаць ад «Зялёнай Еўропы»? Другія на выбарах у Еўрапарламент у Германіі і ў Фінляндыі, трэція — у Францыі і Люксембургу, чацвёртыя — у Нідэрландах, Бельгіі, Ірландыі і ў Вялікабрытаніі. Такая геаграфія поспеху зялёных, якія пасля 26 траўня нарасцілі сваю фракцыю ў Бруселі аж на 10 працэнтаў — з 51 да 70 дэпутатаў. Шакаванае гэтымі вынікамі швейцарскае...
5 лет назад