19 студзеня - Вадохрышча
18 студзеня, напярэдадні, трэццяя, вадохрышчанская куцця. Галодная - гэты дзень беларус посціць. У дзень Вадохрышча ўсе прытрымліваліся строгага посту да таго часу, пакуль не прынясуць з царквы свянцонай вады і пакуль кожны член сям'і не вып'е яе крыху. Частка гэтай вады звычайна наліваецца ў бутэльку і захоўваецца цэлы год. Ёй акрапляюць саху і валоў, калі першы раз выязджаюць у поле араць, а таксама кароў і авечак пры першым выгане іх у поле. На Вялікай і Белай Русі народ адзначаў тры маразы: хрышчэнскія, афанасьеўскія; срэценскія...