Працягваю чытанне "Пасткі для рэха" Цытую: — Ты не згодны з маімі доказамі? Кашчавыя пальцы выпісваюць у паветры невядомую мне фігуру і малююць чарговы крыжык. Крыжыкаў столькі ўжо, што іх хапіла б на цэлыя могілкі. — Ну, Дольчык, што скажаш на гэта? — Пра што вы? — здзіўляюся я і пакорліва малюю свой чарговы нулік. — Твой ход непрадуманы, Дольчык, як і ўсё тваё жыццё, — свідруе маю свядомасць хрыплы, шапялявы голас. — За гэта табе яшчэ адзін крыжык… Каб перамагчы мяне, трэба мужнасць і воля. А ты гэтыя якасці страціў. Твая слабасць у тваім эгаізме. — Ілжэш… Жыццё нельга спланаваць. Хто з нас не мае заганаў?.. Ідэальных людзей не існуе. Маімі дарадцамі таксама не заўсёды былі адны толькі сумленне і справядлівасць… Але гэта я і без твайго напаміну ведаю. Але ведай і ты, мой дух яшчэ жывы. Ён пратэстуе супраць гэтага нутранога холаду — холаду абыякавасці, холаду бяздушнасці… Пратэстуе супраць несправядлівасці. Ты мяне чуеш, як там цябе?.. Працяг у наступным пасце
Беларускамоўны дзеннік чытача
Працягваю чытанне "Пасткі для рэха" Цытую: Асоба, якая сядзіць за сталом насупраць, пачынае гульню першай. І гэта не можа не хваляваць мяне. На раскратаваным лісце паперы, у клетачцы зверху, яна выводзіць першы свой крыжык. Падняць галаву і разглядзець як след сваю саперніцу не стае моцы. Як толькі я намагаюся зрабіць гэта, нейкія непадуладныя мне пачуцці разбураюць маю рашучасць. Я адчуваю, як маё спакутаванае сэрца працінае смяротны жах. Ад жанчыны вее ледзяным холадам Вечнасці. Мне відны толькі яе рукі. Яны маленькія, з выразна акрэсленымі сінімі пражылкамі і з выцягнутымі, як у музыкаў, тонкімі худымі пальцамі. Гэта рукі старэнькай бабулькі. Аднак, нягледзячы на ўзрост, рухі іх упэўненыя, спрытныя і няўлоўныя. Гэта — рукі-аўтаматы. Пальцы рухаюцца ўздоўж стала і вытвараюць такое, што мне пачынае здавацца, быццам за сталом са мною сядзіць фокусніца. Самапіска ў руках жанчыны ажывае, нібыта ў руках барабаншчыка барабанныя палачкі. Я ўважліва сачу за яе спрытнымі рухамі і пераконваюся, што жанчына махлюе, што гульня ідзе не па правілах. Пераконваюся, але не пярэчу ёй. Бяссілле прыгнятае і прыніжае мяне... Працяг у наступным пасце
Пастка для рэха. Працяг
Прывітанне, чытач! Пачатак тут. Працягваю свой дзённік. Твор "Пастка для рэха" беларускага пісьменніка Алеся Паплаўскага спадабаўся мне эпісталярнымі элементамі - лістамі з мінулага. Аўтар пра назву твора - "Пастка для рэха": Дарэчы тлумачэнне слова пастка: Прыстасаванне для лоўлі звяроў і птушак. Ёсць пераноснае значэнне: Хітры манеўр, прыём для заманьвання праціўніка ў небяспечнае становішча...
Пастка для рэха
Прывітанне, чытач! Дзякуй libcat.ru за магчымасць чытаць аповесці, апавяданні, іншыя творы на беларускай мове Пастка для рэха - гэта назва твора Алеся Паплаўскага, які жыве ў Брэсце (Беларусь). Галоўная тэма твора - што такое час, што такое рэчаіснасць і вечнасць. Рэха - сінонім успамінаў. Тут не прыгодніцкі сэнс: паляванне часу на гэтае рэха - тое, аб чым размаўляе з чытачом лірычны герой аповеду, - з філасофскай кропкі гледжання...
Жмінда, небарака, блазнюк. Адна асоба, тры атрыбуты. Жмінда • (жаргон) • той, хто ўвогуле не шчодры. Руская мова: • жмот • Украінская мова: • жмикрут • Македонская: • теснецот • Славенская мова: • Tesno • Небарака • пра чалавека, які выклікае спачуванне. Руская мова: • бедолага • Украінская мова: • бідолаха • Македонская: • кутриот • Славенская мова: • Ubogi fant • Блазнюк • (жаргон) • той, у каго малако на вуснах не абсохла; непаўналетні. Тут складана, бо вобразны выраз. Але ж звярнуся да тэмы біялагічнай. Мы з вамі, як і хатнія жывелы, - гэта... Па-руску - Млекопитающие Па-беларуску - Сысуны Па-украінску - Ссавці
Беларуская мова. 😛 Фразеалагізмы з рускімі аналагамі А Абуць у лапці = обобрать обманным путем Асінкаю заламаць = отказаться навсегда В Варочаць светам = действовать с размахом Г Гарадзіць плот = рассказывать чепуху Д Даваць дыхту = быть напористым Даць зевака = упустить выгоду З З'ехаць з глузду = утратить способность соображать К Каціць бочкі (арыштантаў) = наговаривать на кого-то П Падбіваць клінкі = расчётливо добиваться своего Прадаваць дрыжыкі = дрожать от холода Р Разводзіць лады = развлекать разговором Т Трымацца зухам = держать себя молодцом
