Найти в Дзене

Быу тут Статут (из книги Адвеччныя Скарбы Радзимы У. Мазго)


Калісьці Беларусь уваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта так называлася тагачасная наша дзяржава. Асновай яе з'яўлялася Беларускае Панямонне з цэнтрам у горадзе Новагародку (Навагрудку), які стаў першай сталіцай ВКЛ. Усе дзяржаўныя дакументы, летапісы, мастацкія творы пісаліся тут на старабеларускай мове.
Як сведчыць гісторыя Беларусі, у перыяд свайго росквіту Вялікае Княства Літоўскае распасціралася ад Балтыкі да Чорнага мора і ад межаў Польшчы і Венгрыі да Падмаскоўя.
Галоўнай крыніцай права ў Беларусі з 1589 па 1840 год быўтрэці Статут Вялікага Княства Літоўскага. Дагэтуль жа існавалі Статуты 1529 і 1566 гадоў.
Вялікі ўнёсак ураспрацоўкуі выданне Статута 1588 года зрабіў наш суайчыннік князь Леў Сапега. А надрукаваны быў гэты збор законаў на старабеларускай мове, удрукарні братоў Мамонічаў у Вільні.
Складаецца Статут Вялікага Княства Літоўскага з 14 раздзелаў і 487 артыкулаў. Тут вызначаюцца правы і абавязкі ўсіх тагачасных жыхароў краіны, якімі з'яўляліся і нашы продкі. Дакумент забараняў іншаземцам набывацьу дзяржаве землі і маёнткі, а таксама займаць важныя пасады. Ен абвяшчаў самастойнасць Вялікага Княства і недатыкальнасць яго межаў. Належная ўвага ў ім надавалася ахове лясоў і лугоў, абавязковаму ўжыванню ў пісьмовых крыніцах беларускай, а не іншай мовы.
Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года аказаў значны ўплыў на гістарычныя, культурныя і юрыдычныя традыцыі многіх краін Еўропы.
Нядаўна ў Беларусь вярнуўся адзін з асобнікаў арыгінальнага выдання Статута, які з'яўляецца нашай нацыянальнай спадчынай.
1 минута