Найти в Дзене

Працягваю чытанне "Пасткі для рэха"


Цытую:

— Ты не згодны з маімі доказамі?

Кашчавыя пальцы выпісваюць у паветры невядомую мне фігуру і малююць чарговы крыжык. Крыжыкаў столькі ўжо, што іх хапіла б на цэлыя могілкі.

— Ну, Дольчык, што скажаш на гэта?

— Пра што вы? — здзіўляюся я і пакорліва малюю свой чарговы нулік.

— Твой ход непрадуманы, Дольчык, як і ўсё тваё жыццё, — свідруе маю свядомасць хрыплы, шапялявы голас. — За гэта табе яшчэ адзін крыжык… Каб перамагчы мяне, трэба мужнасць і воля. А ты гэтыя якасці страціў. Твая слабасць у тваім эгаізме.

— Ілжэш… Жыццё нельга спланаваць. Хто з нас не мае заганаў?.. Ідэальных людзей не існуе. Маімі дарадцамі таксама не заўсёды былі адны толькі сумленне і справядлівасць… Але гэта я і без твайго напаміну ведаю. Але ведай і ты, мой дух яшчэ жывы. Ён пратэстуе супраць гэтага нутранога холаду — холаду абыякавасці, холаду бяздушнасці… Пратэстуе супраць несправядлівасці. Ты мяне чуеш, як там цябе?..

Працяг у наступным пасце
Працягваю чытанне "Пасткі для рэха"  Цытую:  — Ты не згодны з маімі доказамі?  Кашчавыя пальцы выпісваюць у паветры невядомую мне фігуру і малююць чарговы крыжык.
Около минуты