Працягваю чытанне "Пасткі для рэха"
Цытую:
Асоба, якая сядзіць за сталом насупраць, пачынае гульню першай. І гэта не можа не хваляваць мяне. На раскратаваным лісце паперы, у клетачцы зверху, яна выводзіць першы свой крыжык.
Падняць галаву і разглядзець як след сваю саперніцу не стае моцы. Як толькі я намагаюся зрабіць гэта, нейкія непадуладныя мне пачуцці разбураюць маю рашучасць. Я адчуваю, як маё спакутаванае сэрца працінае смяротны жах. Ад жанчыны вее ледзяным холадам Вечнасці. Мне відны толькі яе рукі.
Яны маленькія, з выразна акрэсленымі сінімі пражылкамі і з выцягнутымі, як у музыкаў, тонкімі худымі пальцамі. Гэта рукі старэнькай бабулькі. Аднак, нягледзячы на ўзрост, рухі іх упэўненыя, спрытныя і няўлоўныя. Гэта — рукі-аўтаматы. Пальцы рухаюцца ўздоўж стала і вытвараюць такое, што мне пачынае здавацца, быццам за сталом са мною сядзіць фокусніца. Самапіска ў руках жанчыны ажывае, нібыта ў руках барабаншчыка барабанныя палачкі. Я ўважліва сачу за яе спрытнымі рухамі і пераконваюся, што жанчына махлюе, што гульня ідзе не па правілах. Пераконваюся, але не пярэчу ёй. Бяссілле прыгнятае і прыніжае мяне...
Працяг у наступным пасце
Около минуты
17 января 2025