Найти в Дзене
1 подписчик

Ідэі для гарадоў. Муралы


У Фаніпалі плануецца стварыць 28 муралаў з чырванакніжнымі птушкамі і жывёламі. Частка малюнкаў на сценах шматпавярховых дамоў ужо з’явіліся.

Праект рэалізуецца Мінскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Дзяржынскім райвыканкамам.

Нагадваем: у Мінску абвешчаны конкурс. Інтэграцыя нацыянальных і культурных традыцый у гарадское асяроддзе. Прыняць удзел можа моладзь 15-25 год.

Падпісвайцеся наш канал: парады, аналітыка, навіны і анонсы: усё, што тычыцца вашых двароў і якасці жыцця.
Около минуты