Найти в Дзене
1 подписчик

Чыноўнікі плануюць увесці экалагічны падатак. На што пойдуць гэтыя грошы?


Сродкі плануюць накіраваць на ўтылізацыю адыходаў. Але ці так гэта?

Ёсць пэўны сумнеў. Звычайна чыноўнікі абяцаюць, што падатак мэтавы, а потым сродкі выдаткоўваюцца на іншыя праекты.

Яшчэ год таму міністэрства ЖКГ заяўляла, што магутнасцяў па перапрацоўцы адыходаў хапае. У краіне забяспечана вытворчасць новай прадукцыі з другасных рэсурсаў.

Беларусам не прызвычайвацца да новых падаткаў. У апошні год дадаткова трэба будзе аплаціць транспартны падатак, падатак за першую кватэру, збор грыбоў, ягад, гародніны, пенсіянерам – дармаедаўскія жыроўкі (калі дзеці з’ехалі за мяжу).

Можна меркаваць, што ў чыноўнікаў хопіць фантазіі, каб прыдумаць яшчэ спосабы, як залезці ў кішеню да беларусаў. Але справаздачыцца за свае выдаткі яны асабліва не імкнуцца. Так, вертыкаль ўсё часцей засакрэчвае звесткі, як зарплаты ў дзяржкіраванні.

Падпісвайцеся наш канал: парады, аналітыка, навіны і анонсы: усё, што тычыцца вашых двароў і якасці жыцця.
Чыноўнікі плануюць увесці экалагічны падатак. На што пойдуць гэтыя грошы? Сродкі плануюць накіраваць на ўтылізацыю адыходаў. Але ці так гэта? Ёсць пэўны сумнеў.
Около минуты