Найти тему
4 подписчика

Не адной толькі мясцовай гісторыяй жыве беларускі сегмент Telegram 😉


Прапануем вам спіс цікавых і карысных каналаў, на якія падпісаныя самі. Тут і беларуская мова, і літаратура, і падкасты з відэа: кожны знойдзе штось цікавае!

👉 @poshtabel — Беларусь на старых паштоўках і фотакартках.

👉 @volnajamova — платформа, дзе актыўныя карыстальнікі беларускай мовы сустракаюцца з тымі, хто толькі вучыцца гаварыць па-беларуску. У невялікіх групах і ўтульнай атмасферы мы размаўляем на цікавыя тэмы.

👉 @pad_piva — падкаст, у якім тры дзяўчыны чытаюць белліт і смешна разважаюць на гэты конт пад піва

👉 @supermova — энцыклапедыя годных асоб і падзей Беларусі. Анлайн гутаркі і разыгранкі, афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемстваў, правілы тарашкевіцы і лацінкі.

👉 @la_tsmok — канал з відэакантэнтам па-беларуску. Каманда праекта рэгулярна цешыць сваіх гледачоў перакладамі й агучкамі фільмаў і серыялаў па-беларуску, можна паглядзець як навінкі, так і ўжо вядомыя стужкі.

👉 @belarusianfables — падкаст з цікавымі байкамі пра беларусаў для беларусаў. Аўтар распавядае пра розныя мясціны, асобы і рэчы.
Около минуты