Найти тему
4 подписчика

Стэрэатып "мы беларусы - мірныя людзі" моцна засеў у нашых галовах. Але ж былі і зусім не мірныя эпізоды ў нашай гісторыі.


🏚 87 гадоў таму, 7 чэрвеня 1935 года, у Гродне пачаўся самы вядомы жыдоўскі пагром. Ён доўжыўся тры дні, выбілі шыбы ў 183 дамах і 85 крамах. У марадзёрстве ўдзельнічалі нават дзеці. Паліцыянты нічога не рабілі, каб спыніць беспарадкі. Загінулі два чалавекі, дзясяткі былі моцна збітыя.

🔪 Пачалося ўсё са спрэчкі на танцах. Уладзіслаў Кушч па мянушцы "марак" паспрачаўся на вечарыне з двума яўрэямі (прычынай была дзяўчына). Спрэчка перарасла ў панажоўчыну, Кушча паранілі і ён неўзабаве памёр у шпіталі. Пахаванне хлопца пераўтварылася ў шавіністычнае бязладдзе і пагром.

😮 Пазней польскія ўлады забаранілі распаўсюджваць інфармацыю аб падзеі. Нават канфіскавалі нумар газеты «Dziennik Kresowy», бо ў ім быў надрукаваны спіс ахвяр.

Восенню былі суды: забойцаў Кушча пасадзілі на 12 і 2 гады, а пагромшчыкі, хоць і былі асуджаныя, у турму ў выніку не патрапілі.

Падрабязнасці: harodnia.com
Стэрэатып "мы беларусы - мірныя людзі" моцна засеў у нашых галовах. Але ж былі і зусім не мірныя эпізоды ў нашай гісторыі.
Около минуты