Найти в Дзене
4 подписчика

✝️ Роўна 112 гадоў таму — 18 траўня 1910 году — памерла пісьменніца Эліза Ажэшка. Праз некалькі дзён тысячы гараджан выйшлі на вуліцы Гродна, каб правесці яе ў апошні шлях.


У адным з апошніх інтэрв'ю Ажэшка сказала: «Давядзецца мне, быць можа, да канца жыцця праляжаць у ложку або праседзець у крэсле. Цяжка! Галоўнае мець магчымасць пісаць. […] А ўсё ж паміраць яшчэ не хачу, сама дзіўлюся гэтаму, але не хачу».

Два дні да смерці, 16 траўня, яна ў апошні раз сустрэлася з сябрамі, якія прыехалі з Варшавы. Яны запомнілі яе поўнай аптымізму, нягледзячы на хваробу. У Ажэшкі былі яшчэ планы, яна хацела паехаць у госці да сяброў Бохвіцаў у Флер’янова (сёння — вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці). Але 17 траўня ёй стала горш, а на наступны дзень раніцай яна памерла.

📌 Праз некалькі дзён на яе пахаванне сабралася, як кажуць, 10-15 тыс. чалавек! Як адбылося пахаванне і як пазней Ажэшцы ставілі помнік - глядзіце і чытайце тут.

Фота: выразка з часопіса "Огонёк" №21/1910
✝️ Роўна 112 гадоў таму — 18 траўня 1910 году — памерла пісьменніца Эліза Ажэшка. Праз некалькі дзён тысячы гараджан выйшлі на вуліцы Гродна, каб правесці яе ў апошні шлях.
Около минуты