Найти в Дзене
Hrodna 11:27

Яшчэ 30 гадоў таму на старонках газеты “Гродзенскай праўды” можна было ўбачыць фотаздымак Васіля Быкава і Аляксандра Салжаніцына

Зараз, напэўна, рэдактар газеты не наважыцца апублікаваць падобнае. Гэта фота было зроблена ў 1967 годзе падчас чацвёртага з’езду пісьменнікаў СССР. Быкава з Салжаніцыным сфатаграфаваў пісьменнік Алесь Адамовіч у нумары гатэля “Масква” дзе размясцілі Быкава. Цікава, што падчас таго з’езда Салжаніцын звярнуўся з заклікам скасаваць цэнзуру. З усяго складу беларускай дэлегацыі свае подпісы пад зваротам паставілі толькі Адамовіч і Быкаў. «Назаўтра раніцой Адамовіч быў ужо ў мяне, я падрыхтаваў фотаапарат, купілі штось выпіць. Салжаніцын прыйшоў зь невялікім спазьненьнем. Мы пазнаёміліся асабіста, а ў літаратурным сэнсе Аляксандр Iсаевіч сказаў, што чытаў нас абодвух і падзяляе наш пафас. На зьезд ён ня пойдзе, бо ня мае запросінаў, але чакае, што мы там выступім у духу ягонага ліста. Адамовіч паабяцаў тое зрабіць (але яму слова не далі), я ж падрыхтаваў выступленьне ў некалькі іншым духу. [...] Падчас размовы мы з Адамовічам усё азіраліся на сьцены, што таілі пэўную небясьпеку, Салжаніц

Яшчэ 30 гадоў таму на старонках газеты “Гродзенскай праўды” можна было ўбачыць фотаздымак Васіля Быкава і Аляксандра Салжаніцына. Зараз, напэўна, рэдактар газеты не наважыцца апублікаваць падобнае.

Гэта фота было зроблена ў 1967 годзе падчас чацвёртага з’езду пісьменнікаў СССР. Быкава з Салжаніцыным сфатаграфаваў пісьменнік Алесь Адамовіч у нумары гатэля “Масква” дзе размясцілі Быкава.

Цікава, што падчас таго з’езда Салжаніцын звярнуўся з заклікам скасаваць цэнзуру. З усяго складу беларускай дэлегацыі свае подпісы пад зваротам паставілі толькі Адамовіч і Быкаў.

«Назаўтра раніцой Адамовіч быў ужо ў мяне, я падрыхтаваў фотаапарат, купілі штось выпіць. Салжаніцын прыйшоў зь невялікім спазьненьнем. Мы пазнаёміліся асабіста, а ў літаратурным сэнсе Аляксандр Iсаевіч сказаў, што чытаў нас абодвух і падзяляе наш пафас. На зьезд ён ня пойдзе, бо ня мае запросінаў, але чакае, што мы там выступім у духу ягонага ліста. Адамовіч паабяцаў тое зрабіць (але яму слова не далі), я ж падрыхтаваў выступленьне ў некалькі іншым духу. [...] Падчас размовы мы з Адамовічам усё азіраліся на сьцены, што таілі пэўную небясьпеку, Салжаніцын жа паводзіў сябе ўпэўнена і сьмела, ад алкаголю адмовіўся. Напрыканцы сфатаграфавалі госьця — па чарзе з Адамовічам і Быкавым”, – узгадваў гэтую сустрэчу Васіль Быкаў».

Калі ў пачатку 1970-х гадоў у СССР пачалося цкаванне Салжаніцына, то ад Быкава патрабавалі подпіс супраць Салжаніцына.

«Найперш шырокім патокам праз прэсу і тэлебачаньне ішла кампрамэтацыя Салжаніцына як франтавіка, пісьменьніка і грамадзяніна, ён аб’яўляўся здраднікам, паліцаем, уласаўцам. [...] За ягоных сяброў і знаёмых таксама ўзяліся, патрабуючы ад іх выступаў супраць «уласаўца». Газэты друкавалі лісты з подпісамі слынных інтэлігентаў супраць Салжаніцына і Сахарава”

[...]

“Нарэшце далі трубку, у якой я пазнаў голас аднаго тагачаснага беларускага цэкоўца. Ён ветліва і ціха паведаміў, што ў ЦК КПСС ёсьць ліст слынных дзеячаў культуры, якія рашуча асуджаюць падрыўную дзейнасьць Сахарава і Салжаніцына. Ад Беларусі той ліст падпісаў Мележ, трэба, каб быў і подпіс Быкава. Я сказаў, што той ліст не чытаў, таму падпісваць яго не магу. Ён сказаў, што то мая справа, але ён павінен папярэдзіць аб магчымых наступствах. Я, не разьвітаўшыся, паклаў трубку і выйшаў з кабінэту.

Тая ж машына адвезла мяне на хімкамбінат, але пісьменьнікі адтуль ужо зьехалі. Да гатэлю я дабіраўся самапасам. А як прыехаў, ці ня ўсе мае калегі сядзелі перад тэлевізарам, глядзелі праграму «Время». Знаёмая дыктарка якраз чытала той самы ліст з «Правды», дзе група савецкіх пісьменьнікаў асуджала Сахарава і Салжаніцына. З асаблівай інтанацыяй пералічыла падпісантаў, у тым ліку і маё прозьвішча. Мае калегі ажывіліся, некаторыя павярнуліся да мяне. Iван Чыгрынаў моўчкі, але выразна паціснуў руку. Iншыя нядобра нахмурыліся. Я быў разгублены і падаўлены...»