Калі іх упершыню пачалі шукаць? Магчыма, у 1885-м. Тады ў Гродне ўжо 9 гадоў працаваў водаправод. Але ён ахопліваў толькі правы бераг Нёмана. Таму важным было падключыць Занёманскі фарштат - сённяшнія ваколіцы вуліц Гарнавых, Гагарына, Дарвіна і Савецкіх пагранічнікаў. Планавалася пракласці трубу ўздоўж збудаванняў чыгуначнага моста. Але ў гэтым выпадку існавала рызыка, што труба замерзне ў перыяд маразоў і яе наогул разарве. Тады хтосьці прапанаваў нечаканы праект: а давайце пракладзём трубы праз старажытны каменны тунэль, які быццам бы знаходзіўся пад Нёманам паміж Старым замкам і францішканскім касцёлам. Тагачаснае Таварыства водазабеспячэння было гатова пачаць пошукі гэтага тунэля з боку Занёманскага фарштата. Гарадская ўправа дала дазвол на даследаванні, але пры ўмове, «чтобы изыскания эти проводились не иначе как под правительственным надзором». Як і чакалася, пошукі ні да чаго не прывялі — існаванне падземнага ходу пад ракой не пацвердзілася. А першая сапраўдная водаправодн
👻 Адна з галоўных легенд Гродна, у якую многія дагэтуль вераць - падземныя хады пад горадам
20 февраля20 фев
1 мин