Найти в Дзене

💡Проста пра сутнасць

Адказваем на 6 пытанняў пра пераезд на працу ў сельскую мясцовасць 🔎Дзе шукаць вакансіі? ➡️У службах занятасці па месцы жыхарства або на дзяржаўным партале gsz.gov.by. Калі патрэбна, пры пошуку стаўце галачку насупраць пункта "Прадастаўляецца жыллё". ➡️Хто можа разлічваць на пад’ёмныя? ▪️трэба быць афіцыйна зарэгістраваным у службе занятасці як беспрацоўны ▪️заключыць трохбаковае пагадненне з органам па працы, занятасці і сацабароне і наймальнікам аб перасяленні ў сувязі з пераездам на працу ў іншую мясцовасць. 👛"Пад’ёмныя" – 9 БПМ – цяпер гэта каля 4,5 тыс. руб. ‼️Тыя, хто скарыстаўся падтрымкай, абавязаны адпрацаваць на новым працоўным месцы мінімум год. ➡️На што можна патраціць гэтую суму? ▪️На што заўгодна. Вы можаце распарадзіцца ёю па сваім меркаванні. ➡️Ці выплацяць пад’ёмныя тым, хто пераязджае з аднаго сяла ў іншае? ▪️Так, калі выкананы ўмовы, якія пералічаныя вышэй, дык так. ➡️Ці будзе гэтая сума большай, калі пераязджае ўся сям'я? ▪️Так, калі і муж, і жонка выканал

💡Проста пра сутнасць. Адказваем на 6 пытанняў пра пераезд на працу ў сельскую мясцовасць

🔎Дзе шукаць вакансіі?

➡️У службах занятасці па месцы жыхарства або на дзяржаўным партале gsz.gov.by.

Калі патрэбна, пры пошуку стаўце галачку насупраць пункта "Прадастаўляецца жыллё".

➡️Хто можа разлічваць на пад’ёмныя?

▪️трэба быць афіцыйна зарэгістраваным у службе занятасці як беспрацоўны

▪️заключыць трохбаковае пагадненне з органам па працы, занятасці і сацабароне і наймальнікам аб перасяленні ў сувязі з пераездам на працу ў іншую мясцовасць.

👛"Пад’ёмныя" – 9 БПМ – цяпер гэта каля 4,5 тыс. руб.

‼️Тыя, хто скарыстаўся падтрымкай, абавязаны адпрацаваць на новым працоўным месцы мінімум год.

➡️На што можна патраціць гэтую суму?

▪️На што заўгодна. Вы можаце распарадзіцца ёю па сваім меркаванні.

➡️Ці выплацяць пад’ёмныя тым, хто пераязджае з аднаго сяла ў іншае?

▪️Так, калі выкананы ўмовы, якія пералічаныя вышэй, дык так.

➡️Ці будзе гэтая сума большай, калі пераязджае ўся сям'я?

▪️Так, калі і муж, і жонка выканалі ўсе ўмовы (былі зарэгістраваныя як беспрацоўныя і заключылі трохбаковае пагадненне), дык так, сума падвоіцца.

➡️Колькі разоў пераязджаеш – столькі разоў і заплацяць?

▪️Не, фінансавую дапамогу можна атрымаць толькі аднойчы.

Схітраваць не атрымаецца: у краіне вядзецца база такіх работнікаў.