Усе шмат разоў бачылі старое Гродна на малюнках Напалеона Орды. А ці бачылі вы горад такім, якім яго бачыў Юзаф Пэшка? 🎨 Гэта быў кракаўскі мастак, які на мяжы 80-х і 90-х гадоў XVIII ст. пачаў кар'еру ў Варшаве. Там акурат засядаў Чатырохгадовы Сойм, які ў выніку прыняў канстытуцыю 3 мая. У сталіцы Пэшка трошкі зарабіў на партрэтах і копіях вядомых карцін, але не меў шанцаў прабіцца праз вялікую колькасць замежных майстроў, што там працавалі. Таму паехаў на ўсход - у Беларусь і Літву. У 1793 годзе 26-гадовы Юзаф Пэшка прыязджае ў Гродна, а далей вандруе з горада ў горад і малюе Вільню, Мінск, Віцебск, Магілёў, Навагрудак, Ліду, Любчу, Шклоў і іншыя мясціны. Малюнкі з Wikimedia Commons 🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна! 🫶 ДАНАТ 🫶 👀 Зазірніце ў Гродна! 📸 Больш фота і цікавых фактаў: Дадайце візуальнага Гродна ў сваю стужку! Падпішыцеся на наш Instagram 🎥 П