! У чацвер, 24 лютага 1876 года, гродзенскі губернатар даслаў тэлеграму міністру ўнутраных спраў Расійскай імперыі: «Имею честь донести до Вашего Высокопревосходительства, что сего числа в г. Гродно открыты действия водопроводов». 💧 Вось некалькі фактаў пра тое, як усё пачыналася: 🏗 Хуткасць і маршрут Будаўніцтва асноўнай сеткі заняло менш за год. Першая магістраль працягласцю каля 7,5 км прайшла праз увесь цэнтр: ад рэзервуара на Татарскай (сённяшняя вул. Свярдлова) праз вуліцы Купецкую (К. Маркса) і Садовую (Ажэшкі) да самага вакзала. Месца на Татарскай выбралі, бо гэта было адно з самых высокіх месцаў у горадзе. Адсюль вада магла б падняцца пад уласным ціскам на верхнія паверхі самых высокіх будынкаў горада. 🌊 Нёманская вада Першае стагоддзе гродзенскі вадаправод сілкаваўся рачной вадой з Нёмана. Ваду ачышчалі праз гіганцкія пясчаныя фільтры, дзе яна прасочвалася вельмі павольна — з хуткасцю ўсяго 10–20 см за гадзіну. Такі фільтр добра спраўляўся з механічнай ачысткай вады ад