? Масты праз раку Гараднічанку ў Гродне таксама называліся. Іх гісторыя пачалася ў 1913 годзе, калі Міністэрства ўнутраных спраў зацвердзіла праекты будаўніцтва трох жалезабетонных мастоў. Два з іх размяшчаліся на вуліцы Мураўёўскай, цяперашняй Ажэшкі, а трэці — на Архірэйскай, сённяшняй вуліцы Мітрапаліта Філарэта. Да нашых дзён амаль у нязменным стане захаваўся толькі адзін з гэтых мастоў — Міхайлаўскі, які знаходзіцца каля помніка пісьменніцы Элізе Ажэшцы. Другі мост на вуліцы Ажэшкі, які называўся Маскоўск (на фота)і, быў паміж дамамі 47 і 49. Яго пазней засыпалі, і цяпер рака Гараднічанка працякае тут у трубе. Трэці мост, Архірэйскі, перакінуты праз прыток Гараднічанкі, раку Юрыдыку, быў каля Архірэйскага падворка. У сярэдзіне 1980-х гадоў яго знеслі і пабудавалі новы на яго месцы. 🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашы даследаванні кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна! 🫶 ДАНАТ 🫶 👀 Зазірніце ў Гродна!