Па загадзе імператрыцы Кацярыны II кароль быў вымушаны пакінуць Варшаву 7 студзеня 1795 года. Ужо праз пяць дзён, 12 студзеня, ён прыбыў у Гродна, не маючы ні рэальнай улады, ні палітычнага значэння. Тут яго фактычна ізалявалі і адрэзалі ад любога магчымага ўплыву на далейшыя падзеі. У Гродне Панятоўскага размясцілі ў Новым замку, дзе ён быў пад пастаяннай аховай. Афіцыйна гэта называлася "ахоўнай апекай" з боку царыцы, але фактычна гэта быў хатні арышт. Караля абмежавалі ў перамяшчэннях нават у межах горада, яго лісты кантралявалі і любы кантакт з вонкавым светам быў пад расійскім наглядам. Нягледзячы на абмежаванні, кароль спрабаваў захоўваць прынамсі вонкавае бачанне нейкай нармальнасці. Ён утрымліваў невялікую світу, вёў перапіску і спрабаваў паўплываць на свой лёс. Але яго дзеянні ўжо мелі мала значэння. Гродна стала месцам чакання на рашэнне яго справы ў Пецярбургу. Чакаць давялося амаль год - 25 лістапада 1795 года караля прымусілі падпісаць адрачэнне ад трону. 🔥 Ваш унёсак
231 год таму ў Гродне пачаўся хатні арышт караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага
3 дня назад3 дня назад
1 мин