Роўна 396 гадоў таму гэты дакумент дазволіў рамеснікам аб'яднацца і наладзіць сумесную працу па адзіных правілах. Злотнікі займаліся вырабам ювелірных вырабаў і каштоўных прадметаў з золата і срэбра. Наяўнасць уласнага цэха забяспечвала не толькі кантроль за якасцю прадукцыі, але і абарону майстроў ад канкурэнцыі з боку так званых «партачоў» — тых, хто працаваў па-за цэхам. За дысцыпліну ў цэху адказвалі выбраныя майстры і цэхмайстры, якія сачылі за добрасумленнасцю працы і справядлівасцю разлікаў. Такія прывілеі мелі важнае значэнне для эканомікі і грамадскага жыцця Гродна ў XVII стагоддзі. Цэхі былі не толькі аб'яднаннямі рамеснікаў, але і выконвалі функцыі своеасаблівых цэнтраў грамадскага жыцця горада. 🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашы даследаванні кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна! 🫶 ДАНАТ 🫶 👀 Зазірніце ў Гродна! 📸 Больш фота і цікавых фактаў: Дадайце візуальнага Гродна ў сваю стужку! Падпішыце
10 студзеня 1630 года гродзенскія майстры-злотнікі атрымалі прывілей на афіцыйную арганізацыю свайго цэха
10 января10 янв
~1 мин