Вядомы сваімі прадказаннямі, эксперыментамі з тэлепатыяй і гіпнозам, Месінг наведваў горад некалькі разоў. У адрозненне ад астролагаў, ён ладзіў калектыўныя выступы. Адзін з іх прайшоў у Гродне 18 ліпеня 1938 года. Квіток каштаваў ад 30 грошай да паўтары злотага. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе Месінг зноў апынуўся ў Гродне, які быў заняты савецкімі войскамі. Ён трапіў сюды разам з яўрэйскімі бежанцамі, што ўцякалі ад нацыстаў з Польшчы. Паводле легенды, Месінг быў заключаны ў мясцовую турму, але здолеў загіпнатызаваць ахоўніка і пакінуць камеру. У сваіх успамінах прарок узгадваў пра выступ у Гродне пасля таго, як горад перайшоў да Саветаў. Месінг, які ўжо добра ведаў рускую мову, але часам казаў "поўную лухту", аднойчы пасля спрэчкі ў гасцініцы выйшаў да гледачоў і звярнуўся да іх: “Панове таварышы”. Аўдыторыя ўспрыняла гэта як жарт і засмяялася, бо Гродна зусім нядаўна быў часткай Польшчы. Сам Месінг прызнаваўся, што зусім не ўмее жартаваць. 🔥 Ваш унёсак у гісторыю
У студзені 1927 года ў Гродне адбыліся першыя сеансы прафесара Вольфа Месінга
20 января20 янв
1 мин