Праекціроўшчыкі выкарыстоўвалі тыпавы праект, уносячы ў яго пэўныя змены. Аднак, нават першапачатковы галоўны фасад выклікаў дыскусіі. Некаторыя лічылі, што мноства калон, масіўны карніз, порцік і скульптуры ствараюць толькі ўражанне лішняга награмаджвання. Але яшчэ больш на аздабленні фасадаў адбілася барацьба з так званымі "празмернасцямі". У выніку колькасць дэкору на фасадзе зменшылі: адмовіліся ад гірлянд, разетак і складанай архітэктурна-скульптурнай кампазіцыі з балюстрадай над карнізам. Палац культуры адступіў ад чырвонай лініі забудовы плошчы. Існуючы галоўны фасад мае лоджыю са светлаценявой кампазіцыяй, якую ствараюць лінія калон і лінія сцяны з уваходнымі дзвярыма. Дваровы фасад вылучаецца выступаючай паўкруглай лесвіцай, аздобленай каланадай. Галоўны фасад Палаца культуры стаў пазнавальнай дэкарацыяй, на фоне якой горад дзесяцігоддзі праводзіў і далей праводзіць дэманстрацыі, гарадскія святы, канцэрты і іншыя масавыя мерапрыемствы. 🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам пад
Глядзіце, як першапачаткова мусіў выглядаць гродзенскі Палац тэкстыльшчыкаў
6 января6 янв
1 мин