Дзякуй нашым пільным падпісчыкам, якія знайшлі ў нашым пасце істотную памылку. Вуліцы Замкавы тупік фармальна ўжо не існуе, а вуліца, якую мы апісваем, гэта сённяшняя 2-я Працоўная. Замкавы тупік быў наступным завулкам, які адыходзіў ад Замкавай у правы бок, калі ісці ад Рынку да Замку. У міжваенны час Замкавы тупік называўся ul. Platnierska. Вуліца Замкавы тупік у Гродне сфармавалася як завулак, які адыходзіў у паўночным напрамку ад вуліцы Замкавай уздоўж юрыдыкі Масальскіх. На працягу стагоддзяў гэты праезд меў розныя назвы. У XVI стагоддзі ён быў вядомы як Ulica Żydowska Ciasna. У пачатку XX стагоддзя ў крыніцах сустракаліся назвы, звязаныя з гандлёвымі шэрагамі, напрыклад, завулак Рыбны або завулак Мясніцкі. Гістарычна Замкавы тупік знаходзіўся ў межах яўрэйскага квартала. Шчыльная драўляная забудова і аднародны этнічны склад жыхароў паўплывалі на ўзнікненне назвы "Цесная Жыдоўская". Вуліца мела камунікацыйную функцыю, бо вяла на Рыбны рынак, а адтуль спускалася да ракі Гарадніч