Найти в Дзене
Hrodna 11:27

8 студзеня 1894 года нарадзіўся Максімільян Кольбэ, каталіцкі святар ордэна францысканцаў

Яго жыццё цесна звязана з Гроднам, дзе ён служыў у мясцовым кляштары францысканцаў з 1922 па 1927 год. Але найбольшую вядомасць святар атрымаў за свой учынак падчас Другой сусветнай вайны. У перыяд нямецкай акупацыі Польшчы ён хаваў людзей, якіх вышуквалі нацысцкія ўлады. У лютым 1941 года гестапа арыштавала Максімільяна Кольбэ і адправіла ў канцлагер Аўшвіц. Там ён добраахвотна прапанаваў сябе замест аднаго з прызначаных да пакарання смерцю вязняў, якога нават не ведаў. У 1982 годзе каталіцкая царква прызнала Максімільяна Кольбэ святым. Сёння ў Гродне, у кляштары францысканцаў, устаноўлена памятная дошка ў гонар гэтага чалавека. А ў Лондане, у Вэстмінстэрскім абацтве, сярод 10 статуй мучанікаў XX стагоддзя стаіць статуя Максімільяна Кольбэ. 🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашы даследаванні кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна! 🫶 ДАНАТ 🫶 👀 Зазірніце ў Гродна! 📸 Больш фота і цікавых фактаў: Дадайце візуаль

8 студзеня 1894 года нарадзіўся Максімільян Кольбэ, каталіцкі святар ордэна францысканцаў. Яго жыццё цесна звязана з Гроднам, дзе ён служыў у мясцовым кляштары францысканцаў з 1922 па 1927 год.

Але найбольшую вядомасць святар атрымаў за свой учынак падчас Другой сусветнай вайны. У перыяд нямецкай акупацыі Польшчы ён хаваў людзей, якіх вышуквалі нацысцкія ўлады. У лютым 1941 года гестапа арыштавала Максімільяна Кольбэ і адправіла ў канцлагер Аўшвіц.

Там ён добраахвотна прапанаваў сябе замест аднаго з прызначаных да пакарання смерцю вязняў, якога нават не ведаў. У 1982 годзе каталіцкая царква прызнала Максімільяна Кольбэ святым. Сёння ў Гродне, у кляштары францысканцаў, устаноўлена памятная дошка ў гонар гэтага чалавека. А ў Лондане, у Вэстмінстэрскім абацтве, сярод 10 статуй мучанікаў XX стагоддзя стаіць статуя Максімільяна Кольбэ.

🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашы даследаванні кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

👀 Зазірніце ў Гродна!

📸 Больш фота і цікавых фактаў: Дадайце візуальнага Гродна ў сваю стужку! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя відэа-гісторыі: Глядзіце дакументальныя відэаматэрыялы на YouTube