Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

☦️ Гродзенскі праваслаўны святар, які не прамаўчаў у 2020-м, адзначае сёння сваё 47-годдзе

☦️ Гродзенскі праваслаўны святар, які не прамаўчаў у 2020-м, адзначае сёння сваё 47-годдзе 😕Протаірэй Георгій Рой нарадзіўся 10 снежня 1978 года пад Кобрынам, але сэрцам быў заўсёды з Гроднам ⛓ У 2020 годзе ён публічна асудзіў гвалт супраць пратэстоўцаў і правёў паніхіду па забітаму Раману Бандарэнку ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы Гродна. У 2023 годзе Георгій Рой пакінуў Беларусь і перайшоў з Маскоўскага патрыярхату ва Усяленскі (Канстантынопальскі). Да гэтага ён доўгі час служыў у Гродне, у тым ліку ў Каложскай царкве і ў Пакроўскім кафедральным саборы, настаяцелем якога быў да ліпеня 2021 года. 🤩У ліпені 2021 года яго знялі з пасады настаяцеля і накіравалі служыць у храм вёскі Квасоўка каля Гродна. Георгій Рой стаў адным з некалькіх святароў, якіх адхілілі ад пасадаў пасля прымусовай адпраўкі на пенсію архіепіскапа Арцемія, вядомага сваім прадэмакратычным настроем. У красавіку 2022 года святар падпісаў зварот святароў РПЦ з заклікам да прымірэння і спынення вайны ва Укра

☦️ Гродзенскі праваслаўны святар, які не прамаўчаў у 2020-м, адзначае сёння сваё 47-годдзе

😕Протаірэй Георгій Рой нарадзіўся 10 снежня 1978 года пад Кобрынам, але сэрцам быў заўсёды з Гроднам

⛓ У 2020 годзе ён публічна асудзіў гвалт супраць пратэстоўцаў і правёў паніхіду па забітаму Раману Бандарэнку ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы Гродна. У 2023 годзе Георгій Рой пакінуў Беларусь і перайшоў з Маскоўскага патрыярхату ва Усяленскі (Канстантынопальскі). Да гэтага ён доўгі час служыў у Гродне, у тым ліку ў Каложскай царкве і ў Пакроўскім кафедральным саборы, настаяцелем якога быў да ліпеня 2021 года.

🤩У ліпені 2021 года яго знялі з пасады настаяцеля і накіравалі служыць у храм вёскі Квасоўка каля Гродна. Георгій Рой стаў адным з некалькіх святароў, якіх адхілілі ад пасадаў пасля прымусовай адпраўкі на пенсію архіепіскапа Арцемія, вядомага сваім прадэмакратычным настроем. У красавіку 2022 года святар падпісаў зварот святароў РПЦ з заклікам да прымірэння і спынення вайны ва Украіне.

☦️ Цяпер Георгій Рой жыве ў Вільні, дзе разам са святаром і блогерам Аляксандрам Кухтам арганізаваў Беларускі праваслаўны прыход Канстанцінопальскага патрыярхату. У траўні 2024 года ён трапіў у расійскую базу крымінальнага вышуку з пазнакай «Асаблівая прыкмета: святар».

💐 Шчыра віншуем гродзенскага святара з Днём нараджэння!

Чытайце таксама:

«Быў бы ў Беларусі - мусіў бы маўчаць». Гродзенскі святар — пра сыход з Маскоўскага патрыярхату, пакліканне і крызіс царквы