Найти в Дзене
Hrodna.life

🌱 Пяць год таму, 12 лістапада 2020 года, у Мінску загінуў Раман Бандарэнка

🌱 Пяць год таму, 12 лістапада 2020 года, у Мінску загінуў Раман Бандарэнка. Увечары ў двор на вуліцы Чарвякова прыехала група людзей, якія пачалі здымаць бел-чырвона-белыя стужкі. У дваровым чаце з'явілася паведамленне, і Раман адрэагаваў словамі: «Я выходжу». Пасля спробы паразмаўляць з гэтай групай Рамана збілі і вывезлі ў невядомым напрамку. На наступны дзень, 12 лістапада, стала вядома, што ён памёр у шпіталі ад цяжкіх траўмаў. Гібель Бандарэнкі і заявы ўладаў пра быццам п'яны стан Рамана выклікалі хвалю абурэння ў грамадстве. Тысячы людзей сабраліся на месцы трагедыі, каб ушанаваць яго памяць. Акцыі памяці Рамана Бандарэнкі прайшлі таксама ў 🦌 Гродне, 🦁 Лідзе, 🪽 Навагрудку і іншых гарадах. Раніцай 13 лістапада ў Свята-Пакроўскім саборы Гродна адбылася паніхіда па Раману Бандарэнку. Яе правёў настаяцель Георгій Рой. У 12:00 гродзенцы сабраліся ля помніка Фары Вітаўта, каб ушанаваць памяць Рамана, а на «Гродна Азот» правялі хвіліну маўчання. Паніхіда і ланцугі салідарнасці

🌱 Пяць год таму, 12 лістапада 2020 года, у Мінску загінуў Раман Бандарэнка.

Увечары ў двор на вуліцы Чарвякова прыехала група людзей, якія пачалі здымаць бел-чырвона-белыя стужкі. У дваровым чаце з'явілася паведамленне, і Раман адрэагаваў словамі: «Я выходжу».

Пасля спробы паразмаўляць з гэтай групай Рамана збілі і вывезлі ў невядомым напрамку. На наступны дзень, 12 лістапада, стала вядома, што ён памёр у шпіталі ад цяжкіх траўмаў.

Гібель Бандарэнкі і заявы ўладаў пра быццам п'яны стан Рамана выклікалі хвалю абурэння ў грамадстве. Тысячы людзей сабраліся на месцы трагедыі, каб ушанаваць яго памяць.

Акцыі памяці Рамана Бандарэнкі прайшлі таксама ў 🦌 Гродне, 🦁 Лідзе, 🪽 Навагрудку і іншых гарадах.

Раніцай 13 лістапада ў Свята-Пакроўскім саборы Гродна адбылася паніхіда па Раману Бандарэнку. Яе правёў настаяцель Георгій Рой. У 12:00 гродзенцы сабраліся ля помніка Фары Вітаўта, каб ушанаваць памяць Рамана, а на «Гродна Азот» правялі хвіліну маўчання.

Паніхіда і ланцугі салідарнасці. Як Гродна смуткавала па Раману Бандарэнку.