9 снежня — дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, які з’явіўся на свет у 1891 годзе. Дзіцячыя гады паэта прайшлі ў Гродне, што моцна звязала яго з горадам над Нёманам. У 2011 годзе, да 120-годдзя з дня нараджэння Багдановіча, у Гродне планавалі ўсталяваць помнік паэту. Разглядалася месца ў парку Жылібера, каля фантана, недалёка ад дома-музея Максіма Багдановіча. Быў абвешчаны конкурс, на які мастакі і скульптары прадставілі каля 20 ідэй. Спецыяльная камісія, у складзе якой былі спецыялісты па горадабудаўніцтве, архітэктуры і культуры, выбрала для далейшай працы скульптурную кампазіцыю «Вянок». Яе распрацаваў калектыў мінскіх мастакоў пад кіраўніцтвам Леаніда Гумілеўскага. Аднак пасля адпраўкі на дапрацоўку, каб бюст больш арганічна ўпісваўся ў прастору з усіх бакоў, праект так і не быў рэалізаваны. У выніку помнік Максіму Багдановічу ў Гродне не быў усталяваны. 🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашы даследаванн
9 снежня — дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, які з’явіўся на свет у 1891 годзе
9 декабря 20259 дек 2025
1 мин