15 снежня 1678 года ў Гродне распачаўся першы ў гісторыі горада сойм Рэчы Паспалітай. Гэты сойм працягваўся ажно да 4 красавіка 1679 года. Яго маршалкам быў Францішак Сапега, а сярод прысутных быў сам кароль польскі і вялікі князь літоўскі Ян III Сабескі, а таксама шмат замежных паслоў, у тым ліку граф фон Альтгейм, прадстаўнік імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. Сойм быў адзначаны жорсткімі сутычкамі паміж прыхільнікамі караля і апазіцыяй, якая перад пачаткам сесіі нават распрацоўвала змову з мэтай зрынання манарха. Асабліва гарачыя дыскусіі вяліся наконт знешняй палітыкі, узмацнення каралеўскай улады і пытанняў цэнтралізацыі або дэцэнтралізацыі дзяржавы. У выніку было вырашана працягнуць перамір'е з царом Фёдарам Аляксеевічам і заключыць саюз з Расіяй супраць Турцыі. Атмасферу таго часу добра перадае сведчанне Танэра, дварэцкага князя Чартарыйскага, які адзначыў: "Паміж вяльможамі я прыкмеціў тут вялікае спаборніцтва з-за месца і ўшанаванняў: іншыя ваяводы наўмысна не з’яўляліс
15 снежня 1678 года ў Гродне распачаўся першы ў гісторыі горада сойм Рэчы Паспалітай
15 декабря 202515 дек 2025
2 мин