6 снежня 1705 года ў Гродне адбылося ўрачыстае асвячэнне езуіцкага касцёла Святога Францішка Ксаверыя, сёння вядомага як Фарны. Цырымонію правёў хэлмскі біскуп Тэадор Патоцкі, а сама падзея ўвайшла ў гісторыю дзякуючы высокім гасцям — каралю Рэчы Паспалітай Аўгусту ІІ Моцнаму і расійскаму цару Пятру І, якія ў той час праводзілі ў горадзе ваенную нараду. Гісторык Юзаф Ядкоўскі, які даследаваў Гродна ў міжваенны перыяд, апісваў гэты візіт з маляўнічай дэталлю. Пётр Вялікі, знаходзячыся ў Гродне з Аўгустам II, наведаў езуіцкі манастыр, захапляўся ўладкаваннем калегіума і знаходзячыся ў касцёле ўпаў на калені, калі бласлаўлялі Святымі дарамі. Аднак у апошні час гісторыкі ставяць пад сумнеў прысутнасць Пятра І менавіта на цырымоніі асвячэння. Яны лічаць, што хоць цар і знаходзіўся ў Гродне ў той перыяд, яго ўдзел у набажэнстве, хутчэй за ўсё, з'яўляецца пазнейшай легендай, папулярызаванай тым жа Ядкоўскім. 🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашы
6 снежня 1705 года ў Гродне адбылося ўрачыстае асвячэнне езуіцкага касцёла Святога Францішка Ксаверыя, сёння вядомага як Фарны
6 декабря 20256 дек 2025
1 мин