6 снежня 1896 года ў Гродне нарадзіўся Восіп Любіч — мастак Парыжскай школы, які афармляў знакамітыя кабарэ на Манмартры. Сын гродзенскага каваля, пасля гімназіі ён вывучаў жывапіс у Адэсе, ствараў дэкарацыі для тэатраў і кіно ў Берліне, а з 1923 года стаў прыкметнай фігурай на Манпарнасе ў Парыжы, працуючы ў стылі ар-дэко. Самы драматычны эпізод у жыцці Любіча адбыўся падчас акупацыі Францыі. У 1944 годзе з-за яўрэйскага паходжання ён быў выкрыты і трапіў у лагер для інтэрнаваных Дрансі. Але нават там, маючы толькі аловак і паперу, ён працягваў маляваць. Любіч здолеў уцячы 18 жніўня 1944 года — літаральна на наступны дзень пасля таго, як з Дрансі ў Аўшвіц адправіўся апошні эшалон смерці. Мастак памёр у 1990 годзе і пахаваны на могілках Манпарнас. Сёння яго працы захоўваюцца ў музеях Парыжа, Нью-Ёрка і Тэль-Авіва. 14 твораў Любіча знаходзяцца і ў Беларусі — у карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка. 🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашы да
6 снежня 1896 года ў Гродне нарадзіўся Восіп Любіч — мастак Парыжскай школы, які афармляў знакамітыя кабарэ на Манмартры
6 декабря 20256 дек 2025
1 мин