Найти в Дзене
Hrodna 11:27

На фотаздымку 1903 года — месца, якое сёння ўжо не пазнаць

На фотаздымку 1903 года — месца, якое сёння ўжо не пазнаць. Гэта Сенны рынак, які размяшчаўся паміж сучаснымі вуліцамі Баторыя і Сацыялістычнай. На планах горада ён з'яўляецца з 1795 года і быў адным з галоўных гандлёвых цэнтраў. Назву атрымаў ад аднаго з асноўных тавараў — сена, якое прывозілі з навакольных вёсак для коней і жывёлы гараджан. Яркія ўспаміны пра рынак пакінула гродзенка Антаніна Марцінкевіч: «На рынку быў шэраг крам, дзе прадаваліся гародніна, а з другога боку — мяса. Далей стаялі возы з вёсак, з якіх прадавалі і бульбу, і смятану, і масла. З рынку можна было зайсці ў карчму, дзе гандляры маглі выпіць гарбаты і з'есці смажаны селядзец. А вакол рынку былі дамы з крамамі, дзе ў велізарных бочках ляжала рыба, мука і іншыя тавары. Пад дамамі размяшчаліся ледзяныя заводы, куды злівалі не прададзенае за дзень мяса». 🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашы даследаванні кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна

На фотаздымку 1903 года — месца, якое сёння ўжо не пазнаць. Гэта Сенны рынак, які размяшчаўся паміж сучаснымі вуліцамі Баторыя і Сацыялістычнай.

На планах горада ён з'яўляецца з 1795 года і быў адным з галоўных гандлёвых цэнтраў. Назву атрымаў ад аднаго з асноўных тавараў — сена, якое прывозілі з навакольных вёсак для коней і жывёлы гараджан.

Яркія ўспаміны пра рынак пакінула гродзенка Антаніна Марцінкевіч:

«На рынку быў шэраг крам, дзе прадаваліся гародніна, а з другога боку — мяса. Далей стаялі возы з вёсак, з якіх прадавалі і бульбу, і смятану, і масла. З рынку можна было зайсці ў карчму, дзе гандляры маглі выпіць гарбаты і з'есці смажаны селядзец. А вакол рынку былі дамы з крамамі, дзе ў велізарных бочках ляжала рыба, мука і іншыя тавары. Пад дамамі размяшчаліся ледзяныя заводы, куды злівалі не прададзенае за дзень мяса».

🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашы даследаванні кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

👀 Зазірніце ў Гродна!

📸 Больш фота і цікавых фактаў: Дадайце візуальнага Гродна ў сваю стужку! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя відэа-гісторыі: Глядзіце дакументальныя відэаматэрыялы на YouTube