Сёлета споўнілася 64 гады з дня трагічнай страты Фары Вітаўта. З моманту знішчэння храма ў 1961 годзе адносіны гродзенскіх уладаў да яго неаднаразова змяняліся, адлюстроўваючы складаны шлях ушанавання памяці пра адзін з сімвалаў Гродна. У пачатку 1990-х гадоў (1992–93 гг.) улады былі ініцыятарамі і дазволілі правесці два сезоны маштабных раскопак, якімі кіравалі Алег Трусаў, Алесь Краўцэвіч і Ірына Ганецкая. Аднак ужо ў 2000 годзе ўлады не дазволілі зарэгістраваць грамадскае аб'яднанне "Гарадзенскія муры", якое пад кіраўніцтвам Алеся Краўцэвіча планавала адбудаваць касцёл як беларускую каталіцкую парафію. У той жа час актывісты без дазволу высадзілі кветкі і паставілі інфармацыйны стэнд пра храм, разбураны ўладамі. Шыльда прадказальна знікла і неаднаразова аднаўлялася. На 40-я ўгодкі знішчэння храма, у 2001 годзе, вернікі паставілі на месцы Фары крыж. Ён быў асвечаны ксяндзом, а хор "Бацькаўшчына" заспяваў "Магутны Божа". Крыж знік ужо наступнай ноччу, а адну з ініцыятарак руху за а
Сёлета споўнілася 64 гады з дня трагічнай страты Фары Вітаўта
29 ноября 202529 ноя 2025
1 мин