Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna 11:27

У працяг тэмы пра "Чортаў мост" мы вырашылі ўзгадаць некалькі легендаў звязаных з ім

У працяг тэмы пра "Чортаў мост" мы вырашылі ўзгадаць некалькі легендаў звязаных з ім. 👻 Невытлумачальныя здарэнні 👻 Старажылы прыгадвалі выпадкі, калі чалавек, ступіўшы на "Чортаў мост", мог імгненна апынуцца на супрацьлеглым беразе, не разумеючы, як гэта адбылося. Іншым не шанцавала: яны падалі, у лепшым выпадку, у ваду, а ў горшым — атрымлівалі сур'ёзныя траўмы, ламалі рукі ці ногі аб камяні. Асабліва ноччу людзі часам не маглі зрушыцца з месца, пакуль не паяўляліся іншыя прахожыя. Хоць мост карыстаўся дрэннай славай, людзі працягвалі ім карыстацца штодня. ☠️ Легенда пра чыноўніка і золата ☠️ Адна з самых жахлівых легенд датуецца канцом XIX стагоддзя. Аднойчы ноччу паважаны гродзенскі чыноўнік, вяртаючыся з вуліцы Леніна дадому ў Новы Свет, вырашыў скараціць шлях праз "Чортаў мост". Калі ён амаль дайшоў да моста, яго раптам абагнаў дзіўнага выгляду чалавек ва ўсім чорным. Гэты чалавек аблакаціўся аб парэнчы і пачаў павольна кідаць залатыя манеткі ў ваду. Калі чыноўнік інстынкт

У працяг тэмы пра "Чортаў мост" мы вырашылі ўзгадаць некалькі легендаў звязаных з ім.

👻 Невытлумачальныя здарэнні 👻

Старажылы прыгадвалі выпадкі, калі чалавек, ступіўшы на "Чортаў мост", мог імгненна апынуцца на супрацьлеглым беразе, не разумеючы, як гэта адбылося. Іншым не шанцавала: яны падалі, у лепшым выпадку, у ваду, а ў горшым — атрымлівалі сур'ёзныя траўмы, ламалі рукі ці ногі аб камяні. Асабліва ноччу людзі часам не маглі зрушыцца з месца, пакуль не паяўляліся іншыя прахожыя. Хоць мост карыстаўся дрэннай славай, людзі працягвалі ім карыстацца штодня.

☠️ Легенда пра чыноўніка і золата ☠️

Адна з самых жахлівых легенд датуецца канцом XIX стагоддзя. Аднойчы ноччу паважаны гродзенскі чыноўнік, вяртаючыся з вуліцы Леніна дадому ў Новы Свет, вырашыў скараціць шлях праз "Чортаў мост". Калі ён амаль дайшоў да моста, яго раптам абагнаў дзіўнага выгляду чалавек ва ўсім чорным. Гэты чалавек аблакаціўся аб парэнчы і пачаў павольна кідаць залатыя манеткі ў ваду.

Калі чыноўнік інстынктыўна схапіўся за свой нацельны крыжык, манеты завіслі ў паветры. Чорны чалавек жэстам прапанаваў чыноўніку сдзерці крыж і кінуць яго ў ваду ў абмен на золата. Чыноўнік неимоверным высілкам волі пачаў маліцца. Твар незнаёмца сказіла злосць, мост моцна затросся. Толькі дзякуючы прачытанню "Ойча наш" і з'яўленню на вуліцы групы падвыпіўшых людзей, чорны чалавек схаваўся пад мост. Чыноўнік здолеў дабрацца дадому, але за адну ноч цалкам пасівеў.

На наступную раніцу ў газеце «Губернскія ведамасці» з'явілася паведамленне: двое рамеснікаў былі знойдзеныя ля моста; адзін, які ляжаў тварам у вадзе, патануў, а другога, які шукаў нейкія залатыя манеты, давялося адвесці ў "суцішальны дом". Рэальна растлумачыць гэтыя выпадкі не ўдалося нікому. "Чортаў мост" праіснаваў яшчэ некалькі пасляваенных гадоў, нягледзячы на сваю ветахасць і дурную славу.

📸 Калі вас цікавіць гісторыя Гродна – падпішыцеся таксама на наш Instagram

🎥 Больш гісторый пра Гродна – на YouTube

☕️ Падтрымайце наш праект фінансава і дапамажыце папулярызаваць гісторыю горада: https://www.buymeacoffee.com/hrodna1127